Свет

Улады Нагорнага Карабаха папрасілі Пуціна павялічыць колькасць міратворцаў

З такой прапановай Рада бяспекі Нагорнага Карабаха выступіла на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне. Арменія і Азербайджан абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыях.

Рада бяспекі Нагорнага Карабаха накіравала афіцыйны ліст прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з просьбай павялічыць колькасць міратворцаў і ваеннай тэхнікі ў рэгіёне, піша РБК.

«Просім вас <…> перагледзець цяперашнюю колькасць расійскіх міратворцаў і колькасць сродкаў, што іх абслугоўваюць, і, адпаведна, павялічыць колькасць вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі», — гаворыцца ў лісце.

Ва ўпраўленні дадалі, што ўлады Нагорнага Карабаха сфармавалі канструктыўныя працоўныя адносіны з міратворцамі і гатовыя забяспечыць асабісты склад кантынгенту неабходнымі ўмовамі для пражывання.

Напярэдадні, 25 сакавіка, Пуцін абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам сітуацыю ў Нагорным Карабаху, якая склалася ў зоне адказнасці расійскіх міратворцаў у выніку прасоўвання УС Азербайджана. Той назваў сітуацыю напружанай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў33

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць