Вайна

Казаць, што расіяне адмовіліся ад штурму Кіева, пакуль рана — дарадца Мінабароны Украіны

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка лічыць, што казаць пра адмову расіян ад штурму Кіева, яшчэ рана. Як перадае УНІАН, аб гэтым ён сказаў у тэлеэфіры.

Адказваючы на пытанне пра тое, што расіяне быццам ужо адмовіліся ад штурму Кіева і больш сканцэнтраваныя на ўсходзе і поўдні Украіны, Дзенісенка падкрэсліў: «Калі мы гаворым непасрэдна пра Прыірпенне, там ідуць баі. Ідуць баі ў Ірпені, расіяне акопваюцца. Але казаць, што яны адмовіліся ад штурму Кіева, шчыра кажучы, з майго пункту гледжання, яшчэ ранавата. Сапраўды, у іх цяпер няма сіл. Але ў той жа час мы разумеем, што яны сцягваюць да беларуска-ўкраінскай мяжы свае часці».

 У той жа час ён адзначыў, што расіяне цяпер кідаюць усё, што ў іх ёсць, на Марыупаль і на Ізюм, як два ключавыя пункты для атрымання кантролю над Данбасам.

«Насамрэч, ад штурму Кіева пакуль ніхто яшчэ не адмаўляўся. Мяркуючы па ўсім, гэта пакуль у іх, скажам так, трохі адкладзена ў плане. Цяпер самае важнае для іх — гэта Марыупаль, Ізюм і гэты трохкутнік — Севераданецк-Лісічанск-Рубежнае», — падсумаваў Дзенісенка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму23

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць