Меркаванні44

Чалавек, які прынёс Карэі дэмакратыю

У аўторак у сеульскім шпіталі на 84‑м годзе жыцця памёр былы прэзідэнт Паўднёвай Карэі Кім Тэ Чжун. Піша Юры Дракахруст.

Сёньня ў сэульскім шпіталі на 84‑м годзе жыцьця памёр былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Кім Тэ Чжун. У ягоным лёсе адлюстраваўся пакутлівы шлях гэтай усходняй краіны ад аўтарытарызму да дэмакратыі.

Кім Тэ Чжун быў абраны ў парлямэнт Карэі у 1960 годзе. Ужо ў 1971 годзе ён ад Новай дэмакратычнай партыі балятаваўся на пасаду прэзыдэнта краіны. Праз два гады паводле абвінавачваньня ў парушэньні выбарчага закону ён быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня і быў вызвалены толькі праз 5 гадоў.

У 1980 годзе ён быў зноў арыштаваны і асуджаны ўжо на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачваньня ў антыўрадавай і падрыўной дзейнасьці. Сьмяротны прысуд быў заменены пажыцьцёвым зьняволеньнем, аднак у 1982 годзе Кім Тэ Чжун быў вызвалены і атрымаў дазвол на выезд у ЗША. Падчас адбыцьця тэрмінаў зьняволеньня яго неаднаразова катавалі.

Аднак у 1985 годзе палітык вярнуўся на радзіму і ўзначаліў барацьбу супраць дыктатарскага рэжыму Чон Ду Хвана.

У 1987 і 1992 гадах ён балятаваўся на пасаду прэзыдэнта, але прайграў выбары.

Аднак у сьнежні 1997 годзе з чацьвёртай спробы ён быў абраны кіраўніком дзяржавы. Гэта быў першы выпадак у гісторыі Карэі, калі ўлада перайшла да апазыцыі мірным шляхам.

Пасьля абраньня Кім Дэ Чжун праводзіў палітыку прымірэньня, дастаткова адзначыць, што ён прыйшоў да ўлады ў альянсе з былым шэфам карэйскай спэцслужбы Кім Чжон Пілем, які ў часы панаваньня дыктатуры аддаў загад аб арышце апазыцыянэра Кім Тэ Чжуна. Пасьля перамогі Кім Тэ Чжун прызначыў Кім Чжон Піля кіраўніком ураду.

Удалыя эканамічныя рэформы, барацьба з карупцыяй і крэдыты міжнародных фінансавых арганізацый дазволілі Кім Тэ Чжуну вывесьці краіну з эканамічнага крызісу.

Адным з самых значных яго зьдзяйсьненьняў стала новая палітыка адносна таталітарнай Паўночнай Карэі — так званая «палітыка сонечнага сьвятла», сутнасьць якой палягала ў пераходзе ад канфрантацыі на мяжы вайны да дыялёгу. Эканамічная дапамога, уцягваньне Пхэньяну ў супольныя праекты, аслабленьне напружанасьці разглядаліся ў межах новай палітыкі як інструмэнты падрыхтоўкі да аб’яднаньня дзьвюх Карэяў.

Найбольш яскравым момантам гэтай палітыкі стала сустрэча Кім Тэ Чжуна зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ірам у чэрвені 2000 году. У тым самым годзе паўднёвакарэйскі прэзыдэнт атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру за дзейнасьць у абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Паўднёвай Карэі і Ўсходняй Азіі, а таксама па дасягненьні згоды з Паўночнай Карэяй.

Кім Тэ Джун пакінуў прэзыдэнцкую пасаду ў 2003 годзе.

Як пісаў пра яго ягоны апанэнт, патрыярх азіяцкай палітыкі, лідэр Сінгапуру Лі Кван Ю

«Кім Тэ Чжун быў зацятым прыхільнікам унівэрсальнага выкананьня правоў чалавека і ўсталяваньня дэмакратыі незалежна ад культурных каштоўнасьцяў таго ці іншага грамадзтва».

Сам Кім Тэ Чжун у 2006 годзе заявіў у адным з інтэрвію, што не шкадуе ні аб чым у сваёй палітычнай кар’еры: «У жыцьці мне давялося зьведаць нямала выпрабаваньняў, але я ніколі ня здраджваў сваім прынцыпам, не ішоў ні на якія зьдзелкі зь несправядлівасьцю, нават калі існавала пагроза майму жыцьцю».

Тое, што каштоўнасьці свабоды сапраўды ўнівэрсальныя, Кім Тэ Чжун даказаў сваім жыцьцём.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць