Грамадства

У «Нашу Ніву» звярнуліся ўкраінцы з Гастомеля, сваякоў якіх расіяне ўзялі ў закладнікі і вывезлі ў Беларусь. Можа, вам нешта пра іх вядома?

Мы атрымалі паведамленне ад украінцаў, у якім яны просяць нас паспрыяць пошуку сваякоў, меркавана, вывезеных расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь.

Дзмітрый Юзак

Людзі пішуць:

«Нашых сваякоў узялі ў закладнікі на тэрыторыі Кіеўскай вобласці (Гастомель). Іх не знайшлі на месцы, і вялікая верагоднасць, што вывезлі ў Беларусь. Калі ласка, дапамажыце знайсці!

Гардзійчук Алег Віктаравіч, 01.11.1964

Юзак Дзмітрый Уладзіміравіч 09.04.1999».

Алег Гардзійчук

Вось што пішуць украінцы ў сваім звароце: «Калі пачалася вайна, 24 лютага, Алег Віктаравіч з жонкай, сваім бацькам (82 гады) і сынам жонкі (Юзак Дзмітрый Уладзіміравіч) не сталі пакідаць свой дом у Гастомелі. Яны заставаліся там і па магчымасці дапамагалі пацярпелым людзям падчас баявых дзеянняў. Са слоў жонкі, 20 сакавіка расійскія вайскоўцы прыйшлі да іх дадому і забралі Алега і Дзмітрыя ў палон. З таго часу ад іх не было вестак. Цяпер Гастомель дэакупаваны і там вядуцца работы па ачышчэнні горада. Усе адказныя службы пастаўленыя ў вядомасць, што Алег і Дзіма зніклі. Але на дадзены момант ні іх целаў, ні слядоў не знойдзена. Вядома, што частка палонных вывозілася ў напрамку Беларусі пры адступленні расійскіх войскаў, таму ў нас ёсць падставы меркаваць, што Алега з Дзімам вывезлі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць