Сёння расійскія войскі цалкам пакінулі Жытомірскую вобласць, расказаў кіраўнік мясцовай абладміністрацыі Віталь Бунечка.

Людзі каля зруйнаваных дамоў на Жытоміршчыне. 7 сакавіка 2022 года
Паводле яго слоў, расійская армія адступіла, «часткова пакінуўшы» тэхніку і боепрыпасы, але пры гэтым замініраваўшы пакінутыя тэрыторыі.
«Хачу нагадаць, што вайна не скончылася. Расійскія акупацыйныя войскі проста перадыслакуюць свае сілы і сродкі», — сказаў ён і дадаў, што верагодна, войскі, што пакінулі Жытоміршчыну, рушаць на ўсход і поўдзень Украіны.
-
У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату
-
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны
-
Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»
Каментары