Свет

Названая новая дата дэфолту ў Расіі

Міністэрства фінансаў Расіі паведаміла ў сераду, што замежны банк адмовіў у выкананні даручэння на выплату купоннага даходу па расійскіх аблігацыях, якія павінны былі быць выплачаныя 4 красавіка.

Фактычна Расіі цяпер пагражае дэфолт. Звычайна пасля таго, як краіна ці кампанія не змагла выплаціць абавязацельствы па ўзятых даўгах, то ім даецца перыяд даўжынёй у адзін месяц, каб правесці плацёж або знайсці грошы на яго. У такім выпадку магчымае, напрыклад, атрыманне асобнага дазволу на правядзенне канкрэтнага плацяжу.

Раней міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў казаў, што ў выпадку, калі аплата не пройдзе, то выплаты па даўгах Мінфін перавядзе ў рублі. Але наўрад ці такі спосаб спадабаецца заходнім крэдыторам.

Калі Мінфін не знойдзе спосабу аплаціць купоны, то дэфолт Расіі, такім чынам, надыдзе 4 мая. Раней паведамлялася, што дэфолт можа наступіць у сярэдзіне красавіка.

Дэфолт стане чарговай шокавай падзеяй для рынкаў і курсу рубля. Аднак не зменіць сітуацыю прынцыпова, бо многія замежныя інвестары ўжо сышлі з расійскіх актываў, а ЦБ абмежаваў магчымасці замежнікаў па вывадзе капіталу з краіны. Дэфолт ў такой сітуацыі можа толькі пагоршыць крызіс, але не стаць яго асноўнай прычынай, піша Бі-бі-сі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць