Спорт

«Рэал» упершыню ў гісторыі перамог «Чэлсі», «Вільярэал» сенсацыйна збіў «Баварыю». Вынікі матчаў серады ў Лізе чэмпіёнаў

Уладальнкі тытулу, лонданскі «Чэлсі», саступае камандзе былога настаўніка Карла Анчалоці. А трыумфатар Лігі Еўропы, «Вільярэал», скарае магутную мюнхенскую «Баварыю».

Карым Бензема стаў галоўным фактарам перамогі «Рэала» над «Чэлсі». Фота: Uefa.com

У мінулым годзе шляхі лонданскага «Чэлсі» ды мадрыдскага «Рэала» на шляху да трафея перакрыжаваліся ў паўфінале. Тады англічане літаральна знішчылі суперніка.

Магчыма, сумарны вынік двух матчаў, 3:1, пра гэта наўпрост не казаў. Аднак статыстыка так званых «чаканых галоў» (метрыка xG) дэманстравала татальную перавагу хлапцоў Томаса Тухеля — 5:1.

 Аднак сёлета на «Стэмфард Брыдж» мадрыдцы ўзялі пераканаўчы рэванш. Тры трапныя стрэлы Карыма Бензема пераважылі мяч Кая Хаверца ды прынеслі іспанцам першую ў гісторыі Лігі чэмпіёнаў перамогу над «Чэлсі».

Тым самым форвард не толькі аформіў другі запар хет-трык у плэй-оф турніра, але і стаў самым выніковым французам у турніры падчас асобна ўзятага розыгрышу.

У першынстве-2021/22 ветэран адзначыўся 10 разоў, у той час як ягоны папярэднік Давід Трэзэге здолеў забіць максімум 8 галоў у спаборніцтве-2001/02.

Дадамо, што раней ніводзін з футбалістаў падчас сустрэч Лігі чэмпіёнаў не адзначаўся хет-трыкам у браму «Чэлсі».

«Вільярэал» сенсацыйна скарыў мюнхенскую «Баварыю» за кошт гола Данжумы. Фота: Uefa.com

Не менш гучная сенсацыя здарылася ў Вільярэале, дзе сціплы мясцовы клуб прымаў гранда, мюнхенскую «Баварыю». Каб зразумець розніцу ў класах ды бюджэтах клубаў, дастаткова ўзгадаць, што далей паўфінала ЛЧ гаспадары ніколі не дабіраліся.

Дый увогуле за ўсю гісторыю існавання яны выйгравалі толькі Лігу Еўропы мінулым годам ды двойчы заваёўвалі Кубак Інтэртота. Тады як немцы толькі на міжнароднай арэне 14 разоў перамагалі ў розных турнірах, а на радзіме дык увогуле 31 раз станавіліся чэмпіёнамі.

Трыумфатар Лігі Еўропы не зламаўся пад ціскам чэмпіёна Германіі. Фота: Uefa.com

Тым не менш, статус апанента не засмуціў гаспадароў. І ўжо на восьмай хвіліне яны адзначыліся, дзякуючы высілкам Данжумы. Надалей жа карысталіся залішнім дысбалансам у абойме «Баварыі».

Госці хоць і выставілі максімальна атакуючы склад, аднак ніяк не маглі скаардынаваць дзеі на палове «Вільярэала». Калі ж небяспека ўсё-такі ўзнікала, сціплых іспанцаў ратаваў брамнік Рулі. Як вынік, намінальны аўтсайдар пары збіў з ног гіганта і дамогся гістарычнага поспеху.

Ці атрымаецца гэтую перавагу ўтрымаць у матчы ў адказ, даведаемся 12 красавіка. Як, дарэчы, і трыумфатара пары «Рэал» — «Чэлсі».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чвэрцьфіналы футбольнай Лігі чэмпіёнаў: «Ліверпуль» перамог «Бенфіку», «Сіці» скарыў «Атлетыка»

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць