Свет

Зяленскі анансаваў сустрэчу патэнцыйных гарантаў бяспекі Украіны

У іх ліку прэзідэнт назваў ЗША, Вялікабрытанію, Турцыю, Польшчу, Нямеччыну, Францыю і Ізраіль. Расія не будзе ўдзельнічаць у сустрэчы. Cа слоў Зяленскага, спачатку неабходна дасягнуць «аб'яднанага разумення гарантый бяспекі».

Сустрэча краін — гарантаў бяспекі Украіны адбудзецца, шэраг дзяржаў ужо выказалі гатоўнасць абмяркоўваць гэтае пытанне, паведаміў у інтэрв'ю Haberturk прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Гэтая сустрэча дакладна будзе, бо яе пацвердзілі прадстаўнікі дзяржаў — гарантаў будучых, гэта тычыцца Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Турцыі, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Ізраіля», — сказаў ён. Зяленскі падкрэсліў, што гэта не ўвесь спіс, а толькі тыя краіны, «якія ўжо гатовыя прыязджаць і абмяркоўваць спіс гарантый бяспекі».

Па словах прэзідэнта, ёсць краіны, якія самі зацікаўленыя ў статусе гаранта бяспекі Украіны, і ёсць дзяржавы, якія ў такой якасці разглядае ўкраінскае кіраўніцтва. Зяленскі адзначыў, што для Кіева важна разумець, «якія з гэтых краін гатовыя на якія гарантыі»: некаторыя з іх гатовыя на поўную падтрымку, некаторыя — не.

Меркаваная сустрэча пройдзе без удзелу Расіі.

«Сустрэча з гэтымі гарантамі альбо з прадстаўнікамі гэтых лідараў, потым — аб'яднанае разуменне гарантый бяспекі, а потым ужо размовы з расійскім бокам, — апісаў сваё ўяўленне аб перамовах украінскі прэзідэнт. — <…> Калі мы ўбачым, што нас усё задавальняе, што мы будзем адчуваць бяспеку ў будучыні, не так, як было з Будапешцкім мемарандумам і іншымі дакументамі, якія мы мелі ў мінулым, але якія не спрацавалі, пасля гэтага мы правядзём сустрэчу з Расіяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць