Грамадства

Звольненага са скандалам чыноўніка вярнулі на ранейшую пасаду ў Гомелі

Старшынёй Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама прызначаны Дзмітрый Петражыцкі. Для яго гэта другое прызначэнне на гэтую пасаду. Першае ён атрымаў у ліпені 2017 года, аднак не пратрымаўся і паўгода, піша гомельскае выданне «Флагшток».

Увосень 2017 года райвыканкамы Гомельскай вобласці, шэраг прадпрыемстваў і навучальных устаноў атрымалі лісты з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўборцы лёну ў некалькіх раёнах вобласці.

Пасля гэтага на ўборку лёну з усёй Гомельскай вобласці былі накіраваныя калоны аўтобусаў з тысячамі памочнікаў.

Гэта было расцэнена, як правал камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама. Лукашэнка зладзіў з гэтай нагоды разнос, заявіўшы, што прыбраць лён трэба было раней і не звяртаючыся да дапамогі насельніцтва. У выніку запатрабаваў пакараць вінаватых і перадаць матэрыялы ў пракуратуру.

Калі тагачасны першы намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Мікалуцкі працягнуў працаваць, то Дзмітрый Петражыцкі сваю пасаду страціў і быў адпраўлены на паніжэнне ў ААТ «Гомельаблаграсэрвіс». Тут ён прапрацаваў чатыры гады, спачатку на пасадзе намесніка, а потым першага намесніка генеральнага дырэктара.

Праз чатыры гады Дзмітрый Петражыцкі зноў вярнуўся ў крэсла старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама.

У кар'еры Дзмітрыя Петражыцкага ёсць і іншыя характэрныя моманты. Так, у 2012 годзе Петражыцкі стаў адным з самых маладых кіраўнікоў раённых адміністрацый, узначаліўшы Лоеўскі райвыканкам у 35 гадоў.

Пры гэтым, калі большасць кіраўнікоў раённых адміністрацый у Гомельскай вобласці мае сельскагаспадарчую адукацыю, то цяперашні кіраўнік сельскай гаспадаркі вобласці — «тэхнар». У 1999 годзе Дзмітрый Петражыцкі скончыў Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога па спецыяльнасці «сельскагаспадарчыя машыны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo8

За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ5

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

Дзіцячы лагер пад Мінскам купілі за мільён даляраў, але ўжо праз пару месяцаў вярнулі назад2

У расійскім горадзе захацелі паставіць помнік «сям'і салдата СВА». Але жыхароў праект не натхніў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу29

Грамадствадапоўнена29

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць