Грамадства

Алесю Буневіч абвінавачваюць у дапамозе тэрарызму і дзяржздрадзе

Затрыманую ў Беларусі дырэктарку і менеджарку па сувязях з грамадскасцю віленскага друкавальнага цэнтра Алесю Буневіч абвінавачваюць у дапамозе здзяйсненню акта тэрарызму, піша «Зеркало» са спасылкай на «Беларусь 1».

Алеся Буневіч, сцвярджаюць стваральнікі паказанага ў эфіры БТ фільма, павінна была дапамагчы пакінуць тэрыторыю Беларусі «групе Дзмітрыя Клімава» (30 сакавіка былі затрыманыя трое жыхароў Бабруйска, якія ўчынілі дыверсію 28 сакавіка ў Асіповіцкім раёне).

«Перад дзяўчынай стаяла спецыфічная задача — яна павінна была правесці разведку на мясцовасці, зрабіць закладкі сім-карт і адправіць відэа свайму куратару ў Літву», — сцвярджаюць стваральнікі фільма.

На відэа, якое пазначанае як «аператыўныя здымкі», Буневіч расказвае, як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць «свайму куратару ў Літве». А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.

Клімаву, Аўрамцаву і Мінкевічу «пагражае артыкул тэрарызм», гучыць у фільме (да 20 год пазбаўлення волі). 

Алесю Буневіч называюць іх саўдзельніцай, «арганізатарам канала ўцёкаў тэрарыстаў» і… агентам літоўскіх спецслужбаў. «А гэта ўжо здрада», — гаворыцца ў фільме. Пры гэтым якіх-небудзь важкіх доказаў гэтых абвінавачванняў не гучыць.

Пра затрыманне Буневіч стала вядома 15 красавіка. Па інфармацыі праваабаронцаў, дзяўчына жыла ў Вільні, а ў Беларусь прыехала на гадавіну смерці маці.

Вярнулася ў Беларусь з Літвы — цяпер пагражае 20 гадоў за тэрарызм. Расказваем пра Алесю Буневіч і падрабязнасці яе затрымання

Што вядома пра хлопцаў, затрыманых са стралянінай за дыверсіі на чыгунцы?

Каментары

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?31

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Кола адляцела ад грузавіка і прыляцела ў медыцынскую ўстанову1

Беларускіх і расійскіх пілотаў трэці дзень утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын. У іх адабралі пашпарты4

Якім будзе надвор'е на калядным тыдні1

«Мінск!» У новым сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы» згадалі Беларусь4

Прэм’ерныя паказы спектакля «Ладдзя роспачы» пройдуць у РТБД з 27 да 30 снежня

П'яны жыхар Брэста «пераблытаў» тралейбус з прыбіральняй4

Да $2000 за метр, і гэта не Мінск. Што за новабудоўля ў Брэсце, праз якую спрачаюцца гараджане?2

Чалавек у інвалідным вазку ўпершыню пабываў у космасе2

Расіяне перайшлі мяжу і прымусова вывезлі з Сумскай вобласці больш за 50 цывільных асоб, найстарэйшай жанчыне 89 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?31

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць