Грамадства

У Беларусі правядуць эксперымент з платнай медыцынай у выхадныя і святы

Каля 20 медыцынскіх устаноў краіны будуць аказваць планавую дапамогу ў выхадныя і святы толькі за грошы.

Урад абвясціў пра эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у некаторых дзяржустановах аховы здароўя ў выхадныя і святы «звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі». 

У выхадныя і святы шэраг медустаноў будзе аказваць платныя паслугі, якія адносяцца «да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі» (за выключэннем медыцынскіх паслуг дзецям, а таксама трансплантацыі органаў і тканак).

Што значыць, «звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі», дакладна не вядома.

Зацверджаны пералік устаноў, якія будуць удзельнічаць у правядзенні эксперыменту. У прыватнасці, у яго ўключаныя:

  • Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі;
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі;
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»;
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава;
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»;
  • Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Мінск;
  • Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Гродна;
  • Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца;
  • Віцебская абласная клінічная бальніца;
  • Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца.

Эксперымент пройдзе з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года. Потым Міністэрства аховы здароўя прааналізуе вынікі і прадставіць у Саўмін свае прапановы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць