Свет

Арастовіч: Мы збіраемся будаваць доўгія і шчаслівыя адносіны з беларусамі

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у чарговым інтэрв'ю «ФейгинLIVE» падрабязна закрануў беларускае пытанне і выказаў упэўненасць наконт светлай будучыні ўкраінска-беларускіх адносін, паколькі «наогул больш блізкіх нам людзей, чым беларусы, цяжка сабе ўявіць».

Арастовіч акрэсліў цяперашнюю палітыку, якая праводзіцца ў дачыненні да Беларусі, беларусаў і дзейнага ў Беларусі рэжыму, як Realpolitik:

«Таму што мы праводзім у дачыненні да Беларусі тое, што называецца Realpolitik, і яно заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, мы выразна падзяляем беларускія ўлады і беларускі народ. З іншага боку, мы разумеем, што беларускія ўлады робяць тое, што называецца ў заходняй палітычнай навуцы «эфектыўны кантроль» — над сілавікамі, над дзяржаўнай машынай і гэтак далей.

А гэта значыць, што мы, напрыклад, карыстаемся іх паслугамі як пасярэднікаў, — карысталіся — на перамовах. І выдатна разумеем, што мы адмовілі Лукашэнку ў праве прадстаўляць свой народ, не прызналі абраным прэзідэнтам, вынікі выбараў не прызналі. «Рэальная палітыка», — сказаў ён.

Па словах дарадцы кіраўніка Офіса Зяленскага, галоўнай задачай цяпер з'яўляецца тое, каб у памяці беларусаў не засталося, «што хоць адзін украінскі салдат стрэліў у беларуса».

«Гэта нашы суседзі. Гэта наш, напэўна, найбольш блізкі па крыві народ. І дакладна нам не патрэбныя ў гістарычнай памяці ўкраінскія салдаты, якія стралялі ў беларусаў. Мы збіраемся будаваць доўгія і шчаслівыя адносіны з беларусамі. Таму адкрыццё другога фронту, пры ўсёй законнасці гэтага адкрыцця, таму што з тэрыторыі Беларусі супраць нас ажыццяўляюцца ваенныя дзеянні, не ўваходзіць у нашы планы.

Таму што лідары краін або лідары ў двукоссях прыходзяць і сыходзяць, а народ застаецца. І нам не трэба, паўтаруся, каб у памяці беларусаў засталося, што ўкраінцы стралялі ў беларусаў.

Таму мы не страляем, маючы поўнае законнае права і маючы ўсе баявыя магчымасці рабіць уздзеянне, не страляем. І беларусы нам, дарэчы, плацяць той жа самай манетай — беларуская армія адмовілася ўдзельнічаць па сутнасці, сабатавала аперацыі супраць Украіны. І гэта ўзаемна», — заявіў дарадца.

«Нам гэтага не трэба, дзеля аднаго таварыша ў Маскве або некалькіх таварышаў у Маскве ўступаць у бойку паміж сабой — гэта не тое, што трэба. У дачыненні да Беларусі ёсць пэўная пазіцыя.

Наш міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба запрашаў беларусаў у Люблінскі саюз, Люблінскую тройку — чацвёртым. І ёсць гістарычныя падставы — мы доўга жылі ў складзе адной дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, Савецкага Саюза і гэтак далей. І наогул, больш блізкіх нам людзей, чым беларусы, цяжка сабе ўявіць.

І мы дакладна не пойдзем на гэта, калі нас не вымусяць, і я слаба ўяўляю, калі гэта можа здарыцца. Ну хіба што беларуская армія пяройдзе мяжу і адкрые агонь па нас непасрэдна», — запэўніў ён.

Арастовіч кажа, што раптоўная праверка сілаў рэагавання ў Беларусі не павінна выклікаць занепакоенасці, паколькі, паводле яго слоў, яна з'яўляецца рэакцыяй на польскія вучэнні DEFENDER EUROPE 2022 і SWIFT RESPONSE 2022.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць