Моды

Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў

Вясна была не самай цёплай, але нарэшце можна пакрысе скідваць з сябе вопратку і выгульваць вяснова-летнія лукі. Паглядзелі, якія навінкі прапануюць у гэтым сезоне беларускія дызайнеры.

Брэнд PSHENICA звычайна працуе з ільном, і ў іх вялікі выбар сукенак з гэтага матэрыялу. Але ёсць і рэчы з мусліну, галоўная перавага якога ў тым, што яго можна не прасаваць.

У такой «зефірнай» сукенцы вы будзеце сябе адчуваць, «як у аблачынцы» — пішуць тыя, хто ўжо паспрабаваў яе ў нашэнні.

Кошт: 199 BYN

 

Кветкавыя прынты — класіка вяснова-летняга сезона, яны пра свабоду і жаноцкасць. Такія варыянты можна знайсці ў брэнда The Young Clothes.

Такую мадэль можна насіць як з поясам, падкрэсліваючы талію, так і без яго.

Кошт: 170 BYN 

За рамантычным лукам можна таксама наведацца ў краму 9.22_store. На выбар — сукенкі ў гарох, кветкавыя і барочныя матывы ці вось такая яркая «галівудская» сукенка, як на фота.

Кошт: 190 BYN

У сукенку сапраўднай прынцэсы ці нават нявесты прапануе пераапрануцца дызайнерка Каця Цікота. На ёй — рэч-трансформер: сарафан можна насіць як з накідкай, так і без яе.

Сарафан: 220 BYN, накідка — 250 BYN. 

Аматараў свабодных сілуэтаў і стылю кэжуал можа скарыць сукенка-сарафан з бавоўны ад ZNWR. Мадэль Assol — «лёгкая, як летні вецер» — не замінае рухам і прадаецца ў некалькіх колерах: ад чорнай класікі да легкадумнага бэзу.

Кошт: 210 BYN

Адначасова строгую і гуллівую сукенку прапануе дызайнерка Ірына Бойцік: яе можна лёгка апрануць і на працу, і на спатканне. Тым больш тканіна вельмі камфортная: сумесь шоўку з бавоўнай. Але адна з галоўных разынак каралава-аранжавай сукенкі — прыгожы выраз, што адкрывае ключыцы.

Кошт: 515 BYN

Любіце спартыўны стыль? Знойдзеце варыянты ў дызайнеркі, якая заснавала ХОЛОD™. Хаця брэнд стварае таксама вельмі жаноцкія сукенкі з сарафанамі. Але для расслабленага луку рэкамендуем звярнуць увагу на такія вось доўгія майкі з вышыўкай, якія можна насіць як з джынсамі, так і асобна.

Ніколі не страцць сваёй актуальнасці і ўніверсальнасці сукенкі-камбінацыі. Іх класна спалучаць са світшотамі, кардыганамі ці жакетамі ну і, вядома, насіць як самастойныя рэчы. У каманды 10motifs — досыць багатая колеравая палітра: чорныя, малочна-ружовыя, блакітныя, ізумрудныя і срэбраныя.

Класічныя сілуэты «з разынкай», якія і робяць вобраз непаўторным — гэта моцны бок адзення ад MUA. Напрыклад, у такой сукенцы з адкрытай спінай і яркім прынтам вы дакладна не застаняцеся без увагі.

Кошт: 199 BYN

Калі хочацца яркага, вясновага, але сукенкі — не ваша тэма, варта заглянуць па незвычайныя сакавітыя касцюмы да дызайнеркі Вольгі Кардаш. Трэнд сезона — блакітныя і жоўтыя рэчы, у якіх вы дакладна не застаняцеся незаўважанай. 

Кошт: 265.97 еўра

Чытайце таксама:

«Світары раскупілі за дзень». Беларуская дызайнерка расказала пра бізнэс у Вільні і ўкраінскую калекцыю

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць