Грамадства

«Нас заўтра можа не быць» — Лукашэнка на саміце АДКБ

У Маскве 16 мая прайшла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. У ёй бралі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

 Фота: kremlin.ru

Сустрэча была прысвечаная 30-годдзю падпісання Дамовы аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзю стварэння АДКБ.

Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове адзначыў недахоп адзінства ў АДКБ. Ён прывёў у прыклад падзеі ў Казахстане і хуткую рэакцыю АДКБ, але цяпер ён не бачыць такога.

«На фоне жорсткага, ашалелага санкцыйнага прэсінгу з боку кансалідаванага Захаду пастулаты адзінства і салідарнасці спрацоўваюць далёка не заўсёды. Гэта бачна, на жаль, па галасаванні ў міжнародных арганізацыях. З маўклівай згоды нашых партнёраў Беларусь і Расія, насуперак усім законам міжнароднага жыцця, па капрызе Захаду шальмуюцца і выключаюцца з міжнародных арганізацый».

«Без хуткага згуртавання нашых краін, умацавання палітычных, эканамічных, вайсковых сувязей нас заўтра можа не быць», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, калі б краіны АДКБ «выступілі адзіным фронтам, не было б гэтых пякельных, як яны [на Захадзе] кажуць, санкцый». 

У той жа час Нікол Пашынян наракаў, што АДКБ не дапамагла Арменіі падчас яе канфлікту з Азербайджанам і, больш за тое, некаторыя краіны АДКБ — тлусты намёк на Беларусь — працягвалі пастаўкі зброі Баку. 

Уладзімір Пуцін гаварыў пра тое, што Захад адмаўляецца бачыць «нацыстаў» ва Украіне, а амерыканскія біялабараторыі збіралі біяматэрыял і вялі там распрацоўку біялагічнай зброі.

Пракаментаваў ён і пашырэнне НАТА. Паводле яго, уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА не стварае пагрозы для Расіі, але пашырэнне ваеннай інфраструктуры на гэтых тэрыторыях «выкліча рэакцыю ў адказ».

Кіраўнікі дзяржаў, што ўваходзяць у АДКБ, падпісалі шэраг шматбаковых дакументаў па выніках саміту. Сярод іх — заява Рады калектыўнай бяспекі АДКБ у сувязі з 30-годдзем самой дамовы і 20-годдзем абʼяднання.

Як раней паведаміў Пуцін, плануецца ў тым ліку падпісаць сумесную заяву, у якой будзе пацверджаная рашучасць краін АДКБ «і ў далейшым па-партнёрску ўзаемадзейнічаць па розных напрамках ваеннага і абароннага будаўніцтва, нарошчваць скаардынаваныя дзеянні на міжнароднай арэне».

Увагу журналістаў прыцягнула тое, што Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым выхадзе кульгаў, але аж ззяў. У той жа час Касым-Жамарт Такаеў і Эмамалі Рахмон былі як хмары.

Рухі ног і рук Уладзіміра Пуціна зноў прымусілі звярнуць на сябе ўвагу.

Пашынян раскрытыкаваў АДКБ за дзеянні падчас вайны Арменіі з Азербайджанам

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць