Спорт99

БАТЭ згуляе з «Бенфікай», «Эвертанам», АЕКам

Першы матч БАТЭ правядзе ў гасцях з «Бенфікай» (17 верасня). 1 кастрычніка ў Мінск прыедзе «Эвертан». 22 кастрычніка - АЕК.

Сёння, 28 жніўня, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы, куды трапіў пасля ўчорашняй вікторыі над «Літэксам» і барысаўскі БАТЭ.

БАТЭ быў пасеяны ў 4-м, найслабейшым, кошыку з 43-м рэйтынгам.

Нашымі супернікамі будуць: «Бенфіка» Лісабон, «Эвертан» Ліверпуль, АЕК Афіны.

Хатнія матчы БАТЭ будзе праводзіць у Мінску.

Так, першы матч (17 верасня) БАТЭ правядзе ў гасцях з «Бенфікай»
(пачатак у 22:05 паводле менскага часу),

паведамляе сайт УЕФА. (каляндар у пдф'е)

1 кастрычніка - у Мінску гульня з «Эвертанам» (пачатак у 20:00 паводле Менска).

Потым 22 кастрычніка ў Мінску з АЕКам (пачатак у 20:00), і 5 лістапада - гульня ў Афінах (пачатак у 22:05).

2 снежня - з «Бенфікай» дома (20:00), 17 снежня - з «Эвертанам» у Ліверпулі (пачатак у 22:05).

***

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, каментуючы вынікі лёсавання, у інтэрв’ю сайту БАТЭ заявіў наступнае:

«Перад лёсаваннем хацелася пашырыць геаграфію краін‑суперніц. Так у прынцыпе і атрымалася: раней з англійскімі, партугальскімі і грэцкімі клубамі БАТЭ не сустракалася. Таму будзе цікава.

Канечне, група не самая простая. Англійскі футбол у рэкамендацыях не мае патрэбы, моцная і «Бенфіка» з АЕКам — партугальскія і грэцкія каманды заўсёды славіліся тэхнічнымі гульцамі.

Натуральна, пра шанцы казаць не буду. Але ў любым выпадку будзе лягчэй, чым у кваліфікацыйных раўндах — знікне цяжар адказнасці.

***

З англійскімі клубамі беларусы ў еўракубках ніколі не гулялі.

У 1997 г. у 2‑м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў МПКЦ (Мазыр) гуляў з «Алімпіякасам» (Пірэй) — 2:2, 0:5;

У 1984 г., яшчэ за часамі СССР, у Кубку УЕФА, у 1/16 фіналу, «Дынама» (Мінск) прайшло «Спортынг» (Лісабон) 0:2 (першы матч), 2:0 (па пенальці — 5:4).

***

«Бенфіка» - гэта 28-разовы чэмпіён Партугаліі, апошні раз заваёўвала залатыя медалі ў 2005 г., потым настала гегемонія «Порту». У мінулым сезоне клуб фінішаваў трэцім, прапусціўшы ўперад не толькі «Порту», але і сваіх адвечных ворагаў з Лісабона - «Спортынг».

Зазначым, што «Бенфіка» Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў валодала ў 1961 і 1962 г. разам з легендарным Эйсебіо.

У плей-офт Лігі Еўропы «Бенфіка» прайшла палтаўскую «Ворсклу» (4:0, 1:2).

У сёлетнім сезоне «Бенфіка», як і астатнія партугальскія клубы, правяла два матчы: у першым туры згуляла ўнічыю з «Марыціму» (1:1), у другім туры выйграла ў гасцях у «Гімараеша» (1:0).

У панядзелак, 31 жніўня, «Арлы» згуляюць на сваім полі з «Сетубалам». Дарэчы, у гэты дзень БАТЭ ў Барысаве гуляе з мінскім «Дынама».

***

АЕК - 11-разовы чэмпіён Грэцыі, апошні раз у 1994 г. У мінулым сезоне клуб фінішаваў 4-м.

Назва клуба цікавая тым, што гэта абрэвіатура, а поўная назва перакладаецца з грэцкай як Атлетычны клуб Канстанцінопаля. Клуб быў заснаваны грэцкімі ўцекачамі з Канстанціцінопаля ў 1924 г., пасля вайны між Грэцыяй і Турцыяй (1919-1922) за заходнюю Анатолію.

Чэмпіянат Грэцыі стартаваў на мінулым тыдні, але АЕК не гуляў, свой першы матч ён правядзе ў суботу ў гасцях з «Атрамітасам». У плей-оф Лігі Еўропы АЕК абыграў румынскі «Васлуй» - 1:2, 3:0.

***

«Эвертан», заснаваны ў 1878 г., быў чэмпіёнам Англіі дзевяць разоў, апошні раз, праўда, у 1987 г. У 1985 г. клуб заваяваў Кубак уладальнікаў кубкаў.

У мінулым сезоне клуб з Ліверпуля фінішаваў пятым, альбо першым за межамі «Вялікай Чацвёркі» (МЮ, Ліверпуль, Чэлсі, «Арсенал»). Менавіта «Эвертан» мог трапіцца БАТЭ у плей-оф Лігі Еўропы. Але выпаў «Літэкс».

30 жніўня «Эвертан» у матчы чэмпіянату Англіі згуляе супраць «Уігана». Цяпер у чэмпіянаце Англіі клуб займае апошняе, 20-е, месца. У першым туры «ірыскі» былі бітыя на сваім полі «Арсеналам» (1:6), у 2-м матчы прайгралі дэбютанту «Барнлі» (0:1).

У плей-оф Лігі Еўропы «Эвертан» перамог «Сігму» (Аламоўц, Чэхія) - 4:0, 1:1.

***

Склад усіх групаў:

А: «Аякс», «Андэрлехт», «Дынама» Заграб, «Тымішаара».

B: «Валенсія», «Ліль», «Славія» (гуляе за клуб Віталь Трубіла), «Джэноа».

С: «Гамбург», «Селтык», «Хапаэль» Тэль-Авіў, «Рапід» Вена.

D: «Спортынг», «Херэнвен», «Герта», «Вентспілс» (Павел Часноўскі).

E: «Рома», «Базэль», «Фулхэм», ЦСКА Сафія.

F: «Панацінаікас», «Галатасарай», «Дынама» Бухарэст, «Штурм» Грац.

G: «Вільярэал», «Лацыё», «Леўскі», «Зальцбург».

H: «Сцяўа», «Фенербахчэ», «Твэнтэ», «Шэрыф» (апошні клуб трэніруе беларускі спецыяліст Леанід Кучук, гуляюць у ім Ігар Карповіч і Аляксей Кучук).

I: «Бенфіка» Лісабон, «Эвертан» Ліверпуль, АЕК Афіны, БАТЭ.

J: «Шахцёр», «Бруге», «Партызан», «Тулуза».

K: ПСВ, «Капенгаген», «Спарта» Прага (Дзяніс Коўба), ЧФР (Клуж).

L: «Вердэр», «Аўстрыя», «Атлетык» Більбао, «Насьянал».

***

Каманды правядуць двухкругавы турнір. Матчы 1-га туру пройдуць 17 верасня, 1 кастрычніка, 22 кастрычніка, 5 лістапада (гэта – чацвяргі), 2—3 снежня і 16—17 снежня (серада, чацвер).

У плей-оф (1/16 фіналу) выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы, да якіх далучацца 8 камандаў, што зоймуць трэція месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Фінал Лігі Еўропы пройдзе 12 траўня ў Гамбургу.

БАТЭ будзе хатнія матчы гуляць у Мінску.

***

Нагадаем, барысаўцы ўчора разграмілі ў гасцях балгарскі «Літэкс» з лікам 4:0 (першы матч — 0:1).

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць