Грамадства

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе Мікалая Аўтуховіча. Яму пагражае расстрэл

Некаторых абвінавачаных трымаюць ў асобных клетках — нібыта яны «асабліва небяспечныя».

Фота БелТА

На судовы працэс пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. Іншых родных у залу судовых паседжанняў не пусцілі.

Мікалай Аўтуховіч заявіў адвод суддзі Ён запатрабаваў замены Максіма Філатава, аднак заявіў, што будзе заяўляць адвод і любому іншаму суддзі. Пасля нарады Філатаў адмовіў у адводзе, бо для яго «няма падстаў».

Аб адводзе складу суда заявіў таксама Уладзімір Гундар. Суд таксама прыняў рашэнне аб адхіленні адводу ў сувязі з яго неабгрунтаванасцю.

Некалькі пацярпелых па сямейных і службовых прычынах не змаглі з'явіцца на пасяджэнне суда. Яны падалі пазоў аб разглядзе справы без іх прысутнасці.

Падчас суда Мікалай Аўтуховіч заявіў хадайніцтва аб змене меры стрымання для Любові Рэзановіч. Суд адхіліў хадайніцтва.

Аўтуховіча пасля двух заўвагаў суда выдалілі з залы пасяджэння да заканчэння працэсу.

Таксама суддзя зрабіў перапынак, каб дактары агледзелі Любоў — яна скардзіцца на боль у скронях.

Галоўны фігурант крымінальнай справы, Мікалай Аўтуховіч, абвінавачваецца па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, 6 з іх — за асабліва цяжкія злачынствы.

Фота БелТА

Адзін са складаў прадугледжвае вышэйшую меру пакарання (расстрэл або пажыццёвае пазбаўленне волі), піша Белта.

Сярод дзеянняў, інкрымінаваных Мікалаю Аўтуховічу, — здрада дзяржаве, садзейнічанне ў тэрарыстычнай дзейнасці, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці. А таксама шэраг іншых складаў злачынстваў, такіх як кантрабанда, акт тэрарызму.

У крымінальнай справе больш за 65 тамоў.

Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Іх абвінавачваюць у падпале аўтамабіляў і дамоў супрацоўнікаў міліцыі.

Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі». 

Па справе таксама праходзяць Уладзімір Гундар (ужо асуджаны да трох гадоў калоніі паводле арт. 366 КК), Вольга Маёрава, Галіна Дзербыш, Віктар Снегур, Павел Сава, Дзмітрый, Сяргей, Павел і Любоў Разановічы.

Паводле праваабаронцаў, працэс будзе весці Максім Філатаў, які вынес прыгавор актывісту Вітольду Ашурку. Пасля таго працэсу Філатаў пайшоў на павышэнне, цяпер ён працуе ў Гродзенскім абласным судзе.

Чытайце таксама: 

Хто такі Мікола Аўтуховіч, якога затрымалі за «тэрарызм»? Яго біяграфіі хапіла б на дзесяцярых — вайна, бізнэс, палітыка, галадоўкі, турма

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць