Улада2323

Аляксей Янукевіч: БНФ павінен выйсці з ценяў кааліцый

5 верасня ў палацы культуры МТЗ пройдзе з’езд Партыі БНФ. На ім будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі.

5 верасня ў палацы культуры МТЗ пройдзе з’езд Партыі БНФ. На ім будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. Цяперашні старшыня Лявон Баршчэўскі неаднаразова заяўляў, што больш не будзе балатавацца на кіроўныя пасады.

Гэты з’езд Партыі БНФ можа стаць адным з найбольшых у гісторыі. На мерапрыемства трапляюць партыйцы па квоце адзін ад двух, якія прысутнічаюць на рэгіянальных сходах. Ужо сёння налічваецца 350 дэлегатаў, за бліжэйшыя дні колькасць можа яшчэ крыху ўзрасці.

Пра свае амбіцыі балатавацца на пасаду старшыні заявілі два намеснікі Баршчэўскага — Аляксей Янукевіч і Віктар Івашкевіч. Не выключанае вылучэнне і намесніка трэцяга — Вінцука Вячоркі.

Напярэдадні з’езду Аляксей Янукевіч паразмаўляў з журналістамі. На ягоную думку, гэты з’езд можа стаць яшчэ больш рэвалюцыйным, чым у 1999 годзе, калі на месца Зянона Пазняка быў абраны Вінцук Вячорка.

Янукевіч падкрэслівае, што захаванне сённяшняга статус‑кво раўназначнае канцу Партыі. «БНФ патрэбныя кардынальныя перамены», — кажа А.Янукевіч.

Сярод прыярытэтных задач Аляксей Янукевіч называе большую самастойнасць БНФ. «Мы павінны выйсці з ценяў розных кааліцый. Не працаваць паводле тых сцэнараў, якія пішуцца не намі. БНФ доўгі час выкарыстоўваюць у якасці «цягавай сілы» ў непатрэбных праектах», — кажа А.Янукевіч.

Палітык бачыць будучыню БНФ у нацыянальна‑дэмакратычнай кааліцыі, разам з БХД, Рухам «За свабоду», КХП‑БНФ, «Маладым фронтам», «Правым альянсам». «АДС фактычна ўжо адыграў сваю ролю», — кажа намеснік старшыні Партыі БНФ.

У той жа час Янукевіч лічыць нясвоечасовым вылучэнне фронтаўскага кандыдата ўжо на вераснёўскім з’ездзе. На ягоную думку, пакуль больш важна сканцэнтравацца на змяненні ў выбарчае заканадаўства, і ўжо тады прымаць рашэнне аб удзеле. «Мы ж не ведаем правіл гульні», — кажа ён.

Сярод астатніх важных пунктаў сваёй праграмы Янукевіч называе вяртанне Партыі БНФ рэальнага ўплыву ўнутры грамадства, падрыхтоўка новых лідэраў, а таксама спыненне чыстак унутры арганізацыі і стварэнне пазітыўнай атмасферы.

Янукевіч пакуль не называе людзей, якіх ён будзе прапаноўваць на пасады намеснікаў. Разам з тым, ён прапаноўвае зменшыць колькасць намеснікаў з чатырох да двух-трох.

«Я высока ацэньваю свае шанцы на перамогу. Калі прысутнічаў на партыйных сходах, зразумеў, што нашы актывісты хочуць зменаў», — гаворыць А.Янукевіч.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць