Ежа

Рэцэпт нескладаны, але цікавы. Яечня з рысам і гароднінай

Вы атрымліваеце цікавую страву ўсяго з некалькіх звычайных інгрэдыентаў. Прычым для гатавання можна выкарыстоўваць астаткі ўчарашняга рысу.

Фота: Wall Street Journal

Алей, у якім смажыўся часнок, вельмі духмяны. Калі на такім алеі далей абсмажыць рыс і яйкі, яны набудуць апетытны водар (па аналогіі з тым, як гатуюць пасту з крэветкамі). Рыс можна браць і свежазвараны, і ўчарашні. Толькі трэба, каб ён быў сухі, каб пасля абсмажвання стаў хрумсткі, у гэтым «фішка» стравы.

Час гатавання: 30 хвілін

Інгрэдыенты:

  • восем тонка нарэзаных зубкоў часнаку,
  • трохі рафінаванага алею,
  • соль,
  • тры порцыі варанага белага або карычневага рысу, астуджанага і падсушанага,
  • дзве чайныя лыжкі кунжутнага алею (факультатыўна),
  • чорны перац,
  • чатыры вялікія ці шэсць малых яек,
  • кубак буйна нарэзанай кінзы,
  • араматычны воцат для сервіроўкі (на ваш густ)
  • можна трохі не горкай цыбулі, на смак.

Рэцэпт:

  1. Пакладзіце дробнае сіта на невялікую міску і пастаўце яе побач з плітой.
  2. Наліце алей у вялікую патэльню і пастаўце на сярэдні агонь. Кіньце ў алей часнок.
  3. Гатуйце тры-пяць хвілін, часта патрэсваючы патэльню, пакуль часнок не стане злёгку залацістым і хрумсткім.
  4. Працадзіце алей праз сіта ў міску. Высыпце часночныя чыпсы на невялікую талерку і пасыпце соллю.
  5. Выліце палову часночнага алею назад у патэльню і пастаўце на сярэдні агонь.
  6. Дадайце рыс і кунжутны алей, змяшайце.
  7. Запраўце соллю і дастатковай колькасцю перцу, потым дайце рысу падсмажыцца, не мяшаючы — тры-чатыры хвіліны.
  8. Як толькі рыс пачне скварчэць, перамяшайце яго, смажце, пакуль у ім не з'явіцца больш залацістых хрумсткіх рысінак, гэта значыць, яшчэ дзве-тры хвіліны.
  9. Перакладзіце рыс на талеркі.
  10. Вытрыце патэльню, уліце другую палову часночнага алею і пастаўце на сярэдні агонь.
  11. Разбіце яйкі ў патэльню (асцярожна, яны будуць моцна скварчэць!).
  12. Пасаліце кожнае яйка і смажце, троху круцячы патэльню, каб забяспечыць раўнамернае запяканне. Варта смажыць, пакуль па краі не з'явіцца хрусткая скарыначка, бялкі не застынуць, а жаўткі застануцца вадкімі, што займае тры-пяць хвілін.
  13. Дадайце трохі воцату да смажанага рысу. Пасыпце зверху кінзой і смажаным часнаком.
  14. Зверху выкладзіце яйкі і падавайце да стала.

Каментары

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць