Свет

Лаўроў заявіў, што сітуацыя з украінскім збожжам не мае ніякага дачынення да харчовага крызісу

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Маскве са сваім турэцкім калегам Меўлютам Чавушаглу: яны абмяркоўвалі адкрыццё харчовага калідора ў Чорным моры для экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.

Reuters.com

Паводле слоў Лаўрова, сітуацыя з украінскім збожжам не мае ніякага дачынення да харчовага крызісу, але ЕС малюе з яе «катастрофу сусветнага маштабу».

На прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў Лаўроў сказаў, што, па звестках турэцкага боку, Украіна гатовая альбо размініраваць свае воды, альбо забяспечыць праход судоў для вывазу збожжа.

Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў кантакце з турэцкімі калегамі, абмяркоўваючы дэталі ініцыятыў па вывазе збожжа.

«З нашага боку якіх-небудзь перашкод, каб гэтую праблему — праблемку, насамрэч, яна маленькая — ніколі не было, калі саспела кіеўская ўлада, мы будзем толькі рады супрацоўнічаць», — сказаў Лаўроў.

«Мы гатовыя праводзіць і гарантаваць бяспеку судоў, якія пакідаюць украінскія парты і ідуць па пралівах, гатовыя рабіць гэта ў супрацоўніцтве з турэцкімі нашымі калегамі. Галоўная праблема была (…) у адмове Украіны ад размінавання партоў», — цытуе Лаўрова «Інтэрфакс».

Украіна вырабляе 42% алею, які прадаецца на сусветным рынку, 16% кукурузы і 9% пшаніцы.

Раней заходнія краіны абвінавацілі Расію ў стварэнні пагрозы глабальнага голаду ў выніку блакады ўкраінскіх партоў у Чорным моры. Расія ў сваю чаргу заяўляе, што не перашкаджае экспарту ўкраінскага збожжа, і абвінавачвае ў сітуацыі, якая склалася з харчовай бяспекай, заходнія санкцыі.

ТАСС сёння паведаміла, спасылаючыся на мясцовыя ўлады, што адгрузкі збожжа з акупаванага Расіяй Чарнаморскага порта Бярдзянск адновяцца на гэтым тыдні пасля заканчэння работ па абясшкоджванні мін.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць