Вайна

Украіна за час вайны страціла 400 танкаў і 1300 бронемашын

Камандуючы лагістыкай Сухапутных войскаў Украіны Уладзімір Карпенка у інтэрв'ю часопісу National Defence паведаміў, якія на сённяшні дзень страты ў Узброеных сілаў Украіны ў бранятэхніцы і артылерыі. Па словах Карпенкі, Украіна ўжо страціла 400 танкаў, 1300 бронемашын і 700 адзінак артылерыі.

Карпенка таксама дадаў, што страты тэхнікі складаюць «30-40, часам да 50% у выніку актыўнага бою».

Ён патлумачыў, што каб паўнавартасна прыкрыць усю лінію фронту, дзе праходзяць актыўныя баі, Украіне трэба цалкам абсталяваць 40 брыгад. На гэтыя 40 брыгад агулам трэба 4 тысячы баявых машын пяхоты, 1 200 танкаў і амаль 2,2 тысячы артылерыйскіх сістэм.

«Вы павінны разумець, што працягласць лініі фронту складае 2500 кіламетраў. Лінія фронту, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні, працягласцю больш за 1000 кіламетраў. Гэта як ад Кіева да Берліна», — сказаў генерал.

Ён таксама дадаў, што міжнародная дапамога пакрывае толькі 10—15% ад патрэбаў украінскай арміі.

Мяркуючы па падліках незалежных аналітыкаў, якія збіраюць усе факты знішчэння тэхнікі, пацверджаныя фотамі ці відэа, па стане на сёння Расія панесла страты ў тэхніцы ў 2—4 разы большыя, чым Украіна. Толькі страты ўкраінцаў у авіяцыі большыя, чым у расіян.

Каментары

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць