Грамадства

Памёр протаіерэй Сергій Гардун

Айцец Сергій Гардун памёр сёння пасля цяжкай хваробы.

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Яўгена Грамыкі

Ён вядомы найперш тым, што ўзначальваў Біблійную камісію, якая займалася перакладамі Свяшчэннага Пісання і богаслужбовых тэкстаў на беларускую мову. Быў выдатным біблеістам, прафесарам беларускіх духоўных навучальных устаноў.

Сяргей Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў вясковай школе.

У 1987 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У тым жа годзе пасвечаны ў сан святара пад імем Сергія. Выкладаў у маскоўскіх духоўных школах, аднак пасля аднаўлення Мінскай духоўнай семінарыі ў 1989 годзе быў пераведзены туды, стаў яе першым вучоным сакратаром. 

У 2005—2018 гадах — загадчык кафедры бібліістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ, са студзеня 2018 года — першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ. 

Сергій Гардун валодаў дзевяццю мовамі, у тым ліку грэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, англійскай, французскай, польскай, украінскай. Яму даводзілася служыць набажэнствы цалкам па-англійску, можа параўноўваць свае пераклады з тымі, што робяцца на Захадзе. Быў членам Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы па перакладзе кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову. 

Глядзіце таксама:

Протаіерэй Сергій Гардун: Трэба актывізаваць працэсы беларусізацыі і ў грамадстве, і ў царкве

Протаіерэй БПЦ Сергій Гардун: Да школы я рускай мовы наогул не чуў. Толькі беларускую

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу20

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе21

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна6

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу20

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць