Усяго патроху5454

«Міс Мінск — 2009» стала 18-гадовая Марыя Кубракова + фоты

Фінал сталічнага конкурсу прыгажосці прайшоў 10 верасня ў спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Фінал сталічнага конкурсу прыгажосці прайшоў 10 верасня ў спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Марыя Кубракова з'яўляецца прафесійнай танцоркай, студэнткай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва.

Першай віцэ-міс стала будучы архітэктар, студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Вольга Сімакова (18 гадоў), другая віцэ-міс — балярына, студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Дар'я Саладуха (20 гадоў).

Фіналісткі дэфілявалі па подыуме ў вячэрніх сукенках і спартыўных купальніках, а затым адказалі на пытанні членаў журы. У яго склад сёлета ўвайшлі Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Ціхановіч, Алег Газманаў, Ігар Нікалаеў, прадстаўнікі заснавальнікаў конкурсу, мадэльер Іван Айплатаў і інш.

У фінале конкурсу прыгажосці «Міс Мінск — 2009» узялі ўдзел 20 мінчанак. У кастынгу ўдзельнічала каля 200 дзяўчат. Сёлета прэтэндаваць на ўдзел у конкурсе маглі ўсе жадаючыя незамужнія мінчанкі да 30 гадоў незалежна ад росту. Лепшых адбіралі арганізатары конкурсу — прадстаўнікі Нацыянальнай школы прыгажосці, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» і Мінгарвыканкама. Сярэдні ўзрост удзельніц — 21 год, рост — ад 159 да 182 см.

Адной з самых галоўных умоў удзелу ў спаборніцтве з'яўляецца сацыяльны праект — арыгінальная ідэя па паляпшэнні жыцця жыхароў сталічнага рэгіёну.

Пераможца конкурсу атрымала карону, грашовую ўзнагароду ў памеры 10 млн. рублёў ад Мінгарвыканкама і права на рэалізацыю ўласнага праекта. Праект Кубраковай звязаны з навучаннем бальным танцам дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары54

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць