Грамадства

Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда

На гэтым тыдні вікіпедысту Марку Бернштэйну прысудзілі тры гады хатняй хіміі. Мужчыну абвінавачвалі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку». Праекту «1906» стала вядома пра ўмовы, у якіх Бернштэйн знаходзіўся ў СІЗА.

Марк Бернштэйн — папулярызатар рускамоўнай «Вікіпедыі», аўтар больш за 200 тысяч правак і артыкулаў, у тым ліку пра Халакост і гісторыю СССР.

Пачаў займацца «Вікіпедыяй» Марк у 2008 годзе. Мужчына ўбачыў конкурс для вікіпедыстаў і вырашыў у ім паўдзельнічаць. З тых часоў гэта стала яго любімым хобі. 

Працуе Марк начальнікам аддзела ў беларуска-расійскай IT-кампаніі. Праблем з працай пасля арышту ў мужчыны не ўзнікла, кіраўніцтва працягнула з ім кантракт.

10 сакавіка Бернштэйна дэананімізавалі ў расійскім тэлеграм-канале «Міратворац», 11 сакавіка такую ж інфармацыю апублікаваў беларускі канал, набліжаны да сілавікоў. Праз дзве гадзіны пасля гэтага Марка арыштавалі — абвінавацілі па артыкуле 342 КК.

У камеры на Валадарцы, у якой сядзеў Бернштэйн, было дрэннае асвятленне, чытаць кнігі не атрымлівалася. Мужчына з'яўляецца інвалідам па зроку, за тры месяцы зняволення ён у яго значна пагоршаў. 

Камера была перапоўнена. У СІЗА №1 паступае дастаткова шмат людзей, відаць, не ўсім хапае месца, таму ў камерах ложкі стаяць у тры ярусы.

Бернштэйн сядзеў у адной камеры з Яўгенам Рубашкам, актывістам анархічнага руху, якому прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

З улікам адседжаных трох месяцаў у СІЗА Марку Бернштэйну застанецца адбыць 2,5 года хатняй хіміі.

Праекту «1906» таксама стала вядома, што ў дадзены момант мужчына не адчувае сябе ў бяспецы.

Чытайце таксама: 

«Маштабная правакацыя з мэтай ўцягнення Беларусі ў вайну». Украінская разведка расказала больш пра ранішнія авіяўдары з Беларусі

Офіс Ціханоўскай — пра заблакаваныя рахункі беларусаў ва Украіне і прапановы гандлю палітвязнямі

Каментары

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць