Вайна

Ваенны эксперт Жданаў: Наступленне расіян забуксавала, яны тыдзень топчуцца на месцы

На сённяшні дзень, паводле звестак Генштаба УСУ, украінскія вайскоўцы пацэлілі ў 30 цэляў з дапамогай рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS. Украінскі ваенны эксперт Алег Жданаў падчас марафону на тэлеканале Freedom патлумачыў, у чыіх руках цяпер баявая ініцыятыва.

Сістэма HIMARS

«Цяпер ініцыятыва ў нашых руках. І тое, што ў нас з'явілася такая магчымасць граміць дзве апоры баявых дзеянняў — лагістыку і сістэму ваеннага кіравання, тым самым мы можам уплываць на характар баявых дзеянняў на пярэднім краі.

У найбліжэйшыя дні ён пачне мяняцца ў бок памяншэння агнявога ўздзеяння на нашы пазіцыі. Будзе паволі наступаць боепрыпасны голад», — адзначыў Жданаў.

Па яго словах, расійскае наступленне буксуе нават на Данбасе.

«Яны не змаглі захаваць тэмп наступлення і той напор, які быў падчас штурму Севераданецка, пра гэта ўвогуле гаворка не ідзе. Яны тыдзень топчуцца на месцы.

Думаю, што цяпер вельмі затармозіцца і Запарожскі напрамак, хоць яшчэ тыдзень таму намесніца міністра абароны Ганна Маляр казала пра тое, што ў Генштабе выведка разглядае варыянт пачатку наступлення на Запарожжа. Пакуль пра гэта казаць, я думаю, не варта», — дадаў эксперт.

Жданаў адзначыў, што паказчык слабасці войскаў РФ у тым, што яны не могуць развіваць наступальныя дзеянні.

«На Херсоншчыне сістэму ваеннага кіравання пастараліся паламаць.

Гэта паказчык. Тое, што яны не могуць развіваць наступленне, гэта паказчык», — дадаў Жданаў.

12 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы знішчылі шэсць расійскіх складоў. Акрамя таго, напярэдадні Узброеныя сілы Украіны знішчылі шэсць расійскіх складоў з боепрыпасамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць7

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Крык душы маці з Мінска: «Чаму гэтых недафатографаў-бізнэсменаў усё яшчэ пускаюць у дзіцячы сад?!»21

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці23

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць7

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць