Свет1010

Балгарыя і Паўночная Македонія абмяркоўваюць македонскі шлях у Еўрасаюз. Македонцаў спрабуюць прымусіць прыняць балгарскі погляд на сябе

Кіраўнікі МЗС Балгарыі і Паўночнай Македоніі Тэадора Генчоўска і Буяр Асмані 17 ліпеня падпісалі двухбаковы пратакол аб рэалізацыі дарожнай карты, якая адкрывае для Скоп'е шлях да пачатку перамоў аб уступленні ў ЕС.

Помнік Аляксандру Македонскаму ў Скоп'е, які афіцыйна завецца «Вершнік на кані», каб не цвяліць Грэцыю

У суботу парламент Паўночнай Македоніі прыняў заключанае пры пасярэдніцтве Францыі пагадненне, накіраванае на ўрэгуляванне спрэчкі з Балгарыяй і разблакаванне шляху да даўно наспелых перамоў аб членстве ў ЕС.

Падпісанне адбылося пасля трох дзён бурных абмеркаванняў і масавых пратэстаў у Скоп'е.

Паводле пагаднення, урад Паўночнай Македоніі можа пачаць фактычныя перамовы з Бруселем толькі пасля таго, як зменіць Канстытуцыю і ўключыць у яе згадку пра балгараў. Падпісаны ў нядзелю пратакол вызначае тэрміны і пытанні, па якіх Паўночная Македонія павінна зрабіць канкрэтныя крокі.

У пагадненні прапануецца ўнесці папраўкі ў канстытуцыю Паўночнай Македоніі, каб прызнаць на тэрыторыі краіны балгарскую меншасць, а рэшта пытанняў будзе абмяркоўвацца непасрэдна паміж Скоп'е і Сафіяй. Прапанова Францыі не вымагае ад Балгарыі прызнання існавання македонскай мовы, але ў той жа час Балгарыя мае дазволіць сваёй суседцы пачаць перамовы пра сяброўства ў ЕС.

«Тое, што трэба зрабіць з гэтага часу, грунтуецца на дасягнутых дамоўленасцях. Яны павінны быць рэалізаваныя на практыцы. Гэта надзвычай сур'ёзные абавязальніцтва абедзвюх краін. Самым важным сёння было падпісанне другога пратакола паміж Балгарыяй і Паўночнай Македоніяй», — пракаментавала сітуацыю выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Балгарыі Генчоўска.

У сваю чаргу яе паўночнамакедонскі візаві Асмані лічыць, што гэтым дакументам «закладзены новы пачатак у двухбаковых адносінах» краін. Ён таксама чакае сур'ёзнай падтрымкі Балгарыі на шляху еўраінтэграцыі Паўночнай Македоніі.

У мінулым месяцы парламент Балгарыі зняў вета з перамоваў паміж Паўночнай Македоніяй і ЕЗ. Гэта рашэнне выклікала пратэсты ў Балгарыі і спрыяла вотуму недаверу, у выніку якога быў адпраўлены ў адстаўку балгарскі ўрад.

Перадгісторыя канфлікту

Праз тэхнічную магчымасць заблакаваць суседзям шлях у ЕС балгары спрабуюць такім дзіўным шляхам вырашыць вельмі спецыфічныя праблемы — гістарычнай памяці і самаідэнтыфікацыі. Раней такім жа чынам іншым суседзям, грэкам, удалося дабіцца замены назвы дзяржавы, а балгары пайшлі яшчэ далей.

У канцы 2019 года балгары прад'явілі суседзям прэтэнзіі, якія тычыліся паходжання македонскай нацыі. А напрыканцы мінулага года Балгарыя заблакавала адкрыццё перамоў аб далучэнні Паўночнай Македоніі да ЕС з-за сваіх гістарычных і культурных прэтэнзій да суседняй краіны.

Сафія аформіла свае патрабаванні ў выглядзе Мемарандума аб адносінах з Паўночнай Македоніяй і адправіла ў працоўную групу па пашырэнні пры Радзе Еўрапейскага Саюза. Дакумент утрымліваў рамачную пазіцыю, ухваленую ўрадам Балгарыі і пацверджаную ў парламенце.

Галоўнае патрабаванне Сафіі — каб суседзі парвалі з «ідэалагічнай спадчынай і практыкай камуністычнай Югаславіі».

У сярэдзіне XX стагоддзя камуністычны рэжым Іосіпа Броз Ціта, на думку балгарскага боку, «ператварыў» балгараў у македонцаў для «разрыву сувязяў» паміж насельніцтвам тагачаснай Саюзнай Рэспублікі Македонія і Балгарыяй.

Цяпер, як настойвае Сафія, Скоп'е павінен прызнаць, што македонская нацыя і македонская мова былі югаслаўскай распрацоўкай і не прасоўваць іншых канцэпцый сваёй ідэнтычнасці. Іншыя патрабаванні тычацца выдатных для абедзвюх краін гістарычных падзей і фігур з часоў Асманскай імперыі да Другой сусветнай вайны.

Балгарыя хоча ўзгадніць з суседняй краінай пытанне «агульнай гісторыі», прыбраць наяўныя супярэчнасці з навучальных праграм па гісторыі і літаратуры, са школьных падручнікаў і музеяў. Кампрамісныя рашэнні павінна была прапанаваць Сумесная экспертная камісія па гістарычных і адукацыйных пытаннях, створаная ў адпаведнасці з Дамовай аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве ад 1 жніўня 2017 года. Але праца гэтага органа не была паспяховай — як кажуць балгарскія прадстаўнікі, «працы перашкаджае той факт, што калегі ў паніцы ўцякаюць ад тэрміна «агульная гісторыя». Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў палітызацыі ўсіх тэмаў, якія абмяркоўваюцца.

Каментары10

  • Адам Иосифович
    17.07.2022
    Не стоит македонцам прогибаться. Уже переименованием государства в угоду Греции показали слабость, теперь от них просто так не отстанут.
    Болгары относятся к македонцам так же, как Путинская Россия к Украине. Как по ним, македонского народа не существует, это просто запутанные болгары, которые не имеют право на свою государственность, а македонский язык - искусственно созданный диалект болгарского. Разница только в том, что болгары пока свои претензии не решают военной агрессией. Причём так думают и обычные люди, раз из-за этого правительство отправили в отставку. 
  • Міхась
    17.07.2022
    Македонцы нам зусім не чужыя, на тэрыторыі Македоніі жыло славянскае племя дрыгавічоў якое візантыйцы называлі другавітамі. А яшчэ там жыло славянскае племя баюнітаў (ваюнітаў) назва якога вельмі нагадвае імя першапродка ўсіх беларусаў Бая.
  • двухбаковы пратакол аб рэалізацыі дарожнай карты, якая
    17.07.2022
    чытаеш во... як быццам пра нас...

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць