Культура

Нявінны беларускі цмок

У Гомелі нарадзілася чарговая «Легенда зь пяску», а ў Заслаўі рыхтуюцца вылепіць 12 залатых апосталаў.

У Гомелі нарадзілася чарговая «Легенда зь пяску», а ў Заслаўі рыхтуюцца вылепіць 12 залатых апосталаў.

У дахрысьціянскія часы, кажа скульптар Гэнік Лойка, цмок на беларускіх землях уважаўся за нявінную істоту, дарма што забіраў у ахвяру найпрыгажэйшых жанчынаў. З гэтым тады не спрачаліся – так было трэба. Пасьля прыйшоў сьвяты Юр’я і забіў небараку. З таго часу – як беларусы атрымалі хрысьціянства, а разам зь ім акрэсьлены падзел на дабро і зло – цмок ператварыўся ў выразна адмоўнага пэрсанажа. У горадзе над Сажом удзельнікі пленэру даводзілі адваротнае.

Прыехаўшы на месца, менчукі ўбачылі першага цмока – МАЗ, што прывёз пясок, захрас у ім і, задраўшы кузаў у неба, пагрозьліва роў рухавіком. Арганізатарам выступіў гомельскі гісторык Яўген Малікаў. Ён дамовіўся зь мясцовай уладай наконт мерапрыемства, арганізаваў валянтэраў і зладзіў невялічкую культурную праграму, падчас якой сярод іншых выступіў і аўтар «НН» Сяргей Балахонаў.

Мясцовыя скульптары на чале зь Яняй Канавалавай ад пачатку прапанавалі сп.Лойку правесьці конкурс. У іх было сваё бачаньне наконт таго, што ў рамках пленэру магло б паўстаць зь пяску, – «прыгожы гатычны замак з ільвамі і грыфонамі». Аднак менчукі цьвёрда настойвалі на супольнай працы і ў выніку працавалі разам з валянтэрамі Малікава.

На другі дзень высьветлілася, што цмок выходзіць вышэйшы за азначаны раней памер – не ў адзін чалавечы рост, а ў два. На прэзэнтацыі кіраўнік праекту будзе «зайздросьціць» гамельчукам: «Прыехалі сюды рабіць цмока, а ён у вас ужо ёсьць – сам расьце зь пяску».

Гамельчукі пад’ялдыквалі: «Вы б яго цэмэнтам замацавалі, ці што, а то шкада... » На што Гэнік Лойка традыцыйна адказдаў: «Не пясок шкадуйце – шануйце культуру, мову, што рассыпаецца ў пясок, калі пра яе ня дбаць».

Згодна зь легендай, кожны паважаючы сябе цмок мусіць мець іскрысты позірк, агністае дыханьне і сівы дым з вушэй. Стваральнікі гомельскага цмока абмежаваліся дымам з вушэй, а заміж іскраў зрабілі свайму цмоку люстэркавыя вочы, у якіх кожны, хто не баяўся скамянець, мог убачыць сваё адлюстраваньне.

Гомельскі пленэр прайшоў, а Гэнік Лойка ўжо запрашае на новы: 24–25 жніўня ў Заслаўі паўстануць 12 залатых апосталаў. Галоўная ідэя гэтага пленэру, тлумачыць ён, давесьці, што нацыя памятае пра свае сьвятыні: «Пясок рассыплецца, і апосталы зноў зьнікнуць, але мы пакажам, што памятаем пра іх і ня толькі пра іх».

Мяркуецца, што ўдзел у працы возьмуць 12 маладых скульптараў. Патрэбная дапамога добраахвотнікаў. Г.Лойка будзе асабліва рады бачыць сярод іх герояў сакавіка. Кантактны тэл. (017) 299-05-81. І сачыце за рэклямай.

Фота Паліны Гаварэнь

Каментары

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць