Культура22

Леанарду Коэну —75

Выбітнаму канадскаму барду і пісьменніку Леанарду Коэну — тры чвэрткі стагоддзя. Старэйшы за Элвіса Прэслі на год, а за «бітлоў»— на добры дзясятак, Коэн мае цалкам адметны шлях, які не кладзецца ў каноны рок-музыкі. Нарадзіўся ён у 1934 г. у ціхмянай Канадзе, у сям'і — а вы як думалі? — выхадцаў з Польшчы і Літвы. Пачаў як раманіст і паэт. Толькі ў 1967 г. Коэн пераехаў у Штаты, дзе хутка набыў папулярнасць канцэртамі бардаўскай, або, як кажуць у ЗША, фолкавай песні. Яго першым хітом была песня «Сюзана».

У музыцы Коэн вызнае мінімалізм (зазвычай у кампазіцыях чуваць адну акустычную гітару), але цымус яго песняў — адметнае паэтычнае слова. Яго называлі голасам пакалення «дзяцей кветак» у 70-я (песня So long Marianne), на пачатку 90-х Коэна падымалі на шчыт змагары за правы чалавека (дзякуючы песні «Будучыня», напісанай неўзабаве пасля крывавых расавых закалотаў у Лос-Анжэласе ў 1992 г.), а таксама антыглабалісты (за кампазіцыю «Дэмакратыя» — пра прамыванне мазгоў тэлебачаннем, — якая ўвайшла ў саўндтрэк да стужкі «Прыроджаныя забойцы» Олівера Стоўна).

Па часе высветлілася, што гімнавасць з Коэнаўскіх песняў сышла, а застаўся голас вельмі прыватнага чалавека, якому нясцерпна шчыміць грамадскае.

Цяпер Леанард Коэн жыве ў родным Манрэалі і гэтымі днямі бавіцца ў гастролях: ездзіць з выступамі (кажа, што ў апошні раз) па Еўропе і Блізкім Усходзе.

Чытаць яшчэ:

Вершы Леанарда Коэна ў перакладзе Андрэя Хадановіча на старонцы часопіса ARCHE.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў

Супраць забароны на перавозкі расійскай нафты выступілі Грэцыя і Мальта2

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск1

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць