Грамадства66

Лукашэнкаўскі аналітык: Еўропа застаецца для Беларусі цывілізацыйным якарам

Пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе ў Савеце міністраў у дыскурсе прапаганды намеціліся паказальныя перамены.

З выключэннем Беларусі з рэгіянальных лагістычных ланцужкоў прыйдзецца пачакаць. Такое меркаванне выказала аналітык лукашэнкаўскага «Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў» («БІСІ») Вольга Лазоркіна, паведамляе БелТА.

«Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паўнавартасным членам сусветнай супольнасці. Да цяперашняга часу адзіны орган, які мае права ўжываць санкцыі, — ААН не разглядае гэтага пытання нават ініцыятыўна», — адзначыла Лазоркіна.

Яна звярнула ўвагу, што для Беларусі пытанне выбару паміж Захадам і Усходам ніколі не стаяла і не стаіць. Еўрапейскі кантынент быў і застаецца для Беларусі цывілізацыйным якарам і цэнтрам культурнага прыцягнення.

«Беларусь мае не толькі жаданне захаваць свае пазіцыі ў рэгіянальным гандлі, але і ўласнасць у ЕС. Увядзенне санкцый абсалютна не азначае, што мы закрываем гэтае пытанне і шукаем шчасця за іншымі морамі», — лічыць лукашэнкаўскі аналітык.

«Мы ніколі не давалі ім (палякам і літоўцам — заўв. Рэд.) падставы. Што тычыцца бізнэс-супольнасці нашых краін-суседзяў, то ў нас ёсць для іх цікавыя дзелавыя прапановы, а не забароны і банкруцтва», — сказала Вольга Лазоркіна.

Гэта істотна адрозніваецца ад таго, што лукашэнкаўскія прапагандысты і палітычныя каментатары (у тым ліку з «БІСІ») гаварылі апошнім часам. Звычайна аналітыкі гэтай структуры пасля 2020 года дэманізавалі Захад, выказваліся пра яго рэзка негатыўна, тыражуючы абсурдныя канспіралагічныя тэорыі ў стылі Рэн-ТВ.

А што раней казалі ў «БІСІ»?

Вось, напрыклад, што яшчэ не так даўно казаў пра Захад кіраўнік «БІСІ» Аляксей Аўдонін. Тыповая нафталінавая прапаганда.

«Мы ведаем, што ёсць так званыя марскія дзяржавы. Яны паводзяць сябе, як піраты, якія жывуць за кошт іншых. Вось гэтая мадэль прыгнёту добра працавала на працягу 300 або 400 гадоў. У першую чаргу за кошт тэхналагічнага рыўка ў галіне ўзбраення. Цяпер мы бачым, што гэтай тэхналагічнай розніцы ўзбраенняў паміж Захадам і іншымі краінамі ўжо няма. Расія валодае магутным ракетным і звышгукавым узбраеннем. Дакладна такое самае ўзбраенне ёсць у Кітая. Натуральна, англасаксы хацелі б навязаць сваю мадэль свету».

На яго думку, Кітай, Расія, Індыя і краіны Блізкага Усходу ўсведамляюць, што англасаксы ўсім надакучылі.

На Захадзе думаюць фармацыямі трохсотгадовай даўніны, казаў Аўдонін.

«Цяпер прадстаўнікі так званага залатога мільярда ўсведамляюць, што хацелі б жыць на нашай планеце на працягу, скажам, 500 і больш гадоў. Яны лічаць, што рэсурсаў на ўсіх не хопіць. Палёты на Марс, якія прасоўваў Ілан Маск, аказаліся ўтопіяй», — сказаў Аляксей Аўдонін.

Аўдонін таксама адзначыў, што цяпер у эліт застаецца адно выйсце — пазбаўляцца ад лішніх людзей. «Яны лічаць, што столькі людзей не трэба ва ўмовах аўтаматызацыі», — лічыць Аўдонін.

«Залаты мільярд» думае фармацыямі трохсотгадовай даўніны, і яны не маюць рацыю. З імі цяпер Расія і Кітай вядуць барацьбу за нас усіх», — падсумаваў Аляксей Аўдонін.

Варта адзначыць, што аналітыкі «БІСІ» раней не былі заўважаныя ў выказваннях, якія адыходзяць ад генеральнага курсу.

І падобная асцярожная змена рыторыкі супала па часе з выказваннямі Лукашэнкі пра тое, што не трэба рваць адносіны з Захадам.

9 жніўня Лукашэнка заявіў, што лічыць неабходным нават ва ўмовах санкцый не скідаць з рахункаў рынак Еўрасаюза.

«Нам ні ў якім разе нельга скідаць з рахункаў рынак Еўрсаюза. Гэта наш найбліжэйшы сусед. Мы палову там, па-мойму, працавалі па экспарце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — З імі трэба працаваць. Шаленства палітыкаў ужо адыходзіць на задні план. Бізнэс ёсць бізнэс».

Каментары6

  • Железный Дровосек
    16.08.2022
    «Морские державы», «ангосаксы»—маскальского фашиста дугина на ночь читает этот холуй рускаго мира и ненавистник Беларуси. Действительно,на томящий русскоязычный провинциальный мракобес этот «аудонин».
    Участь у этих промоскальских холуев одна—пока быть онучами у ордынцев,потом отвечать за свои преступления.
  • Ух-ты
    17.08.2022
    Лідкін боршч ,Так "своё" , было, - купленное чужое, теперь "своё", будет, - украденное чужое. Россия промышляет, разными видами "своего", - 300 лет с гаком.
     Посмотрите, что творится в Украине, прут ЧУЖОЕ !!!, от земли, техники, заводов до зерна, арбузов, помидор и  объявляют "своим".
     Российские, технические и технологические модернизации проводились, либо покупкой, под ключ, западных технологии и западной техники (просто названия переименовали, форды превращались в зисы, фиаты - в жигули, бмв - в москвичи ), либо пёрли чужое, крича, - "забираем своё" (после всех войн с Европой, вывозились заводы, производства, оборудование, технологии, лаборатории, а пленных заставляли строить, монтировать и учить на чужом работать и использовать).
  • Просто, не цивилизационный, якорь
    17.08.2022
    Начните любить нас, как мы любим вас, только не мешайте нам жить самостоятельно, но любите.
    Или так, - давайте любить друг-друга в засос, торговать, давать и брать кредиты, снимать санкции и не замечать наших, маленьких шалостей - развязанной войны в Украине,  обстрелов с территории Беларуси Украины и убийств украинских детей, полторы тясячи политзаключённых в Беларуси, репрессии и узаконенного беззакония в Беларуси,  политических убийств Белорусов, бомбардировки ваших границ мигрантами, - чёрт с ними, с такими оплошностями и мелочами, ведь мы - одинаовые, а вы для нас цивилизационный якорь...

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»6

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?13

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію20

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі28

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах14

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»6

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць