Грамадства

Што беларускія прадпрыемствы рабілі для IKEA

Шведскі канцэрн заўсёды шчыра падпісваў, што мэбля выраблена ў Беларусі. Пра тое, што выпускалася нашымі прадпрыемствамі для ІКЕА, піша КП у Беларусі.

Адна з найбуйнейшых у свеце гандлёвых сетак па продажы тавараў і мэблі для дома IKEA ў чэрвені заявіла аб канчатковым сыходзе з Расіі і Беларусі. Гэта звязана з сітуацыяй вакол Украіны.

Трэба заўважыць, што ў Беларусі да гэтага часу не было ніводнага афіцыйнага прадстаўніка IKEA — уся прадукцыя паступала праз пасярэднікаў. Аднак з 2000 года працавала з беларускімі вытворцамі. Была ідэя пабудаваць у Беларусі завод поўнага цыклу і адкрыць буйную краму, але так і не рэалізавалася. У тым ліку, верагодна, з-за сур'ёзнай канкурэнцыі для беларускіх мэблевых фабрык. Зрэшты, самі фабрыкі ахвотна ўзяліся за вытворчасць тавараў для гэтага вядомага брэнда. Каля 10 вытворцаў-пастаўшчыкоў пастаянна працавалі для IKEA. 

«Мінскі мэблевы цэнтр» з Маладзечна адным з першых пачаў вырабляць тавары для IKEA — у асноўным гэта сталы, камоды і крэслы. Напрыклад, добра вядомыя крэслы Kaustby.

Таксама ў Маладзечне робяць і камоды Hemnes.

Вытворчасцю драўляных сталоў, крэслаў (напрыклад, Agom) і паліц для IKEA займалася і Бабруйскае дрэваапрацоўчае прадпрыемства «ФанДОК», але каля 10 гадоў таму супрацоўніцтва спынілася.

На магілёўскай фабрыцы «Ольса» для гэтага брэнда выраблялі раскладныя ложкі (напрыклад, раскладанка Flemma).

А яшчэ адзін Магілёўскі завод «Мебелайн» пастаўляў корпусную мэблю з шпону, наборы мэблі для гасцінай і спальні, камоды, сталы і паліцы для IKEA. І нават рассоўны стол Bjursta, якія многія любяць за тое, што можна паставіць нават малагабарытных кватэрах, родам з «Мебелайн».

Прадпрыемства «Магатэкс» таксама з Магілёва, з 2010 года выпускала вялікі асартымент штор, а таксама абрусы і сурвэткі для IKEA. Возьмем, да прыкладу гардзіннае палатно Alvine spets.

«Сіняўская фабрыка мэблі», размешчаная ў Клецкім раёне, таксама мела кантракт з IKEA, там выпускалі металічныя спінкі, ножкі і вешалкі для зборкі зэдлікаў, крэслаў і дзіцячых ложачкаў.

Трэба заўважыць, што IKEA заўсёды з павагай ставілася да беларускіх вытворцаў і тавары сумленна падпісвала Made in Belarus.

Што цяпер? Для IKEA ў Беларусі працавалі некалькі тысяч супрацоўнікаў. Цяпер вырабляць прадукцыю для IKEA будуць у асноўным у Польшчы. Акрамя таго, у Мінску працаваў офіс закупак і лагістыкі па працы з пастаўшчыкамі, а цяпер яго зачынілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць