Свет66

БТ, спасылаючыся на фэйкавыя цытаты, расказвае, як улады Нямеччыны ператвараюць сваіх жыхароў у «сапраўдных смярдзючак»

На дзяржтэлебачанні сцвярджаюць, што «ўлады Нямеччыны ператвараюць сваіх жыхароў у самых сапраўдных смярдзючак». У сваім сюжэце лукашэнкаўцы перабольшваюць маштаб энергетычных праблем у Еўропе, а ў якасці аргументаў выкарыстоўваюць фэйкавыя цытаты, прыпісаныя нямецкай міністарцы. 

«2022 год пазнаёміў некалі сытую Заходнюю Еўропу з такімі паняццямі, як «дэфіцыт» і «эканомія». Недахоп дзіцячага харчавання, збожжа, газу, гарачая вада па раскладзе, катастрафічны рост цэн на камуналку — усё гэта ўжо прыйшло ў госці да падданых Бруселя і, здаецца, надоўга затрымаецца», — малюе апакаліптычную карціну прапаганда

«Некіравальная агрэсія аказалася для немцаў халодным душам, а цэны на ЖКГ і прадукты харчавання растуць настолькі хутка, што грамадзяне папросту не паспяваюць выказваць сваю незадаволенасць», — працягваюць лукашэнкаўцы. 

У якасці доказу прапагандысты прыводзяць фэйкавую цытату Аналены Бербак, кіраўніцы МЗС Нямеччыны:

«Ужо лепш я буду смярдзець, як бадзяга, чым буду ліць ваду на млын Пуціна ў душы», — прыпісваюць Бербак такія словы. 

Калі загугліць гэтую цытату, у выніках пошуку з’яўляюцца выключна расійскія прапагандысцкія сайты, прычым другасортныя. Нідзе на больш-менш прыстойных парталах гэтая цытата не сустракаецца. Прапагандысты сцвярджаюць, што гэтыя словы Бербак сказала ў інтэрв’ю DW.

Мы праверылі DW і пашукалі гэтую цытату на рускай, англійскай і нямецкай версіях выдання — але нічога падобнага там няма. 

Лукашэнкаўцы проста выдалі выдуманыя словы за сапраўдныя. 

«Дарэчы, Бербак знаходзіцца ў партыі «Зялёныя», праграма якіх падобная да вяртанне ў Сярэднявечча: яны хочуць скараціць вытворчасць аўтамабіляў і тэхнікі ў Нямеччыне, цэнтральныя вуліцы буйных гарадоў зрабіць цалкам пешаходнымі і скараціць колькасць аўтабанаў, бо гэта шкодзіць экалогіі краіны», — наракае прапаганда на праблемы Нямеччыны. 

Па версіі БТ, рабіць гарады камфортнымі і зручнымі для ўсіх людзей, у тым ліку старых і хворых, а не толькі для аўтамабілістаў, стымуляваць развіццё грамадскага транспарту і перастаць рабіць з гарадоў мурашнікі — гэта «вяртанне ў Сярэднявечча».

«У іншых краінах Захаду сёння ўсё таксама не так прыемна. Цвыркуны і чарвякі на дэсерт, шматразовая туалетная папера, конскія цэны на электрычнасць», — завяршаюць прапагандысты свой сюжэт у стылістыцы чучхе. 

Каментары6

  • SHOS
    26.08.2022
    Уважаемая редакция НН, я предлагаю вам сделать отдельный раздел под дерьмо гос пропаганды.
    Пусть муж Массандры почитает и изойдет желчью в своем клубе быдло редакторов. Вы их так задели, что они упоминали вас в одной из своих помойных передач
  • Уладзімір
    27.08.2022
    БТ не уважает своих зрителей. Кстати, вполне заслуженно :)))
  • Максим Дизайнер
    27.08.2022
    Уладзімір

    Даже спорить не буду

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць