Культура44

Фільм Minsk пратрымаўся ў вольным доступе ў інтэрнэце толькі адзін дзень. Хоць абяцалі на 24

Учора з'явілася інфармацыя, што фільм Minsk пра пратэсты 2020 года можна паглядзець бясплатна і без рэгістрацыі. Такую магчымасць усім ахвотным нібыта падарыў эстонскі стрымінг-сэрвіс ETV, і прапанова мела дзейнічае цягам 24 дзён. І сапраўды, учора і нават сёння раніцай такая магчымасць была. Але пасля знікла.

«Гэта была памылка эстонскага канала, — патлумачыў сітуацыю па просьбе сайта Reform.by рэжысёр карціны пра беларускія пратэсты Барыс Гуц. — У іх не было правоў на паказ фільма ў Інтэрнэце.Толькі на эстонскім тэлебачанні».

Фільм Minsk — расійска-эстонскі праект. Здымкі стужкі праходзілі ў Таліне, а Эстонскі інстытут кіно выдзеліў на іх 80 000 еўра.

Трэйлер фільма

«У Эстоніі быў кінапракат і паказ на ТБ. У іх былі на гэта правы ў рамках Нацыянальнай прэм'еры», — патлумачыў нюансы Барыс Гуц. Але анлайн-паказ для сусветнай аўдыторыі каманда фільма не планавала.

Цяпер, удакладніў расійскі рэжысёр, рыхтуецца сусветная прэм'ера карціны. А па правілах міжнароднай кінаіндустрыі да сусветнай прэм'еры стужка не павінна дэманстравацца на міжнародную аўдыторыю. І толькі ўжо пасля прэм'еры, адзначае кінематаграфіст, кіно будзе даступнае ў інтэрнэце. 

Каментары4

  • L
    01.09.2022
    Через эстонский vpn все прекрасно показывает и сейчас
  • Лузверинта Рюс
    01.09.2022
    Аноним из Варшавы,еще Халезин в интервью у Мелкозерова на ютубе сказал: "ну вы знаете, что к белорусской оппозиции в Европе особое отношение. Все знают, что им нужны только деньги."
    Похоже, что снимака/сценарюк этого фильма тоже думал только о деньгах, а кино... кино - это условия для получения гранта, потому можно снять и сразу на полку. Стыд.
  • HGkjdhvkjhijd
    01.09.2022
    В этом фильме отвратительно всё. Из убедительного только обмундирование омона. Ощущение как от дешевого русского сериала. Про белорусов там нет ничего.

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць