Вайна44

Падаляк: На большае за дазвол на выкарыстанне тэрыторыі і інфраструктуры Лукашэнка не пойдзе

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры нацыянальнага тэлемарафона расказаў, ці існуе цяпер верагоднасць наступлення на Украіну з боку Беларусі.

«Магу сказаць па гэтай тэме наступнае. Мы сёння абсалютна выразна разумеем, што дзеецца ў галаве ў спадара Лукашэнкі, з пункту гледжання яго адказнасці перад і спадаром Пуціным, і перад сваім народам — гэта розныя ўзроўні. Мы абсалютна дакладна разумеем, што ў Беларусі, у адрозненне ад Расіі, абсалютна іншыя грамадскія настроі, там ніхто не падтрымлівае вайну як такую.

Гэта значыць, калі ў Расіі без гэтых візавых абмежаванняў 80% падтрымліваюць вайну, бо яны не плацяць за гэта ніякай цаны, то ў Беларусі падтрымліваюць вайну не больш за 10-15%, не больш за тое», — акцэнтаваў Падаляк.

Ён дадаў, што беларуская армія цалкам дэмаралізаваная, таму што ў Беларусі маюць больш інфармацыі пра тое, што на самой справе адбываецца ва Украіне.

«Мы разумеем, што беларуская армія цалкам дэмаралізаваная, то-бок яна ў тым выглядзе, у якім сёння знаходзіцца. Яны маюць больш інфармацыі пра тое, што адбываецца ва Украіне. Яны ўсё ж не ў такой інфармацыйнай прасторы жывуць, як рускія, там не такія абмежаванні. Таму яны значна больш ведаюць пра тое, што адбываецца ва Украіне», — сказаў Падаляк.

Ён адзначыў таксама, што нейкія стратэгічныя рухі ад Беларусі можна было чакаць на першых тыднях пачатку вайны.

«Можна было чакаць нейкія незразумелыя рухі Беларусі, з пункту гледжання стратэгічных рухаў, на першых тыднях вайны. Таму што Беларусь, менавіта палітычнае кіраўніцтва спадара Лукашэнкі, маглі б падумаць, што атрымаюць нейкія дывідэнды з гэтай вайны.

Сёння ўжо нават Лукашэнка зразумеў, што гэтая вайна цягам 190 дзён, гэта вельмі негатыўна і ў гістарычным сэнсе для яго будзе, і ў тактычным, і ў стратэгічным сэнсе. Гэта вайна, якая будзе прыносіць толькі мінусы, у тым ліку спадару Лукашэнку, там няма ніякіх бенефітаў, на якія ён разлічваў бы ў пачатку», — растлумачыў Падаляк.

Ён таксама адзначыў, што беларуская армія не мае такой колькасці людзей, якая трэба для вядзення эфектыўнай вайны.

«Ну і, нарэшце, мы ацэньваем не толькі маральнае становішча грамадства і войска Беларусі. Мы разумеем, што тактычна ў іх няма такой колькасці людзей, якую трэба для вядзення эфектыўнай вайны ва Украіне.

Гэта значыць, расіяне задзейнічалі ўжо больш за 250 тысяч чалавек у вайне супраць Украіны і гэта ім не дапамагае, а ў Беларусі такой колькасці няма войскаў», — сказаў Падаляк.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта падсумаваў, што хоць Беларусь і дае сваю інфраструктуру ды паветраную прастору для бамбавання ўкраінскай зямлі, можна чакаць, што на большае яна не пойдзе.

«І таму будзем чакаць таго, што хоць шкада, што Беларусь бярэ ўдзел у вайне, даючы сваю інфраструктуру і сваю паветраную прастору для бамбавання ўкраінскай зямлі, на большае яна не пойдзе», — падкрэсліў Падаляк.

Каментары4

  • Рысік
    01.09.2022
    Напэўна, Лукашэнка прыняў гэта рашэнне па выніках апытання вайскоўцаў XD.
    Калі мае ўкраінскія сваякі ненавідзелі сваіх палітыкаў, я не разумеў чаму. Зараз я іх таксама ненавіджу
  • Бондар
    01.09.2022
    Нажаль спадар Падаляк вельмі добра думае пра беларускіх афіцэраў, там дужа шмат прарасейскіх і толькі таму што лукашэнка не даў загад наступаць толькі таму яны пакуль сядзяць на дупах. Я гэта не дзеля таго каб ухвальваць лукашэнку але гэта факт і прычына таго, чаму ў 20-м яны нават не варухнуліся ў бок народа.
  • Гость
    01.09.2022
    Это называется ‘’Ставка больше чем жизнь’’.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»23

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»1

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»23

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць