Грамадства

Змяніліся правілы прыёму ў школы і ў гімназіі

Міністэрства адукацыі прыняло новыя правілы прыёму вучняў у сярэднія школы і гімназіі, дакумент уступіў у сілу з 1 верасня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.

Пасля 9 класа ў гімназіі будуць залічваць навучэнцаў па сярэдніх балах профільных прадметаў. Для таго, каб атрымаць месца ў класе, неабходна мець бал не ніжэйшы за 7, для аграрнага класа — не ніжэйшы за 6, а на астатнія свабодныя месцы — не ніжэйшы за 5.

Без уліку адзнак без чаргі прымаюцца пераможцы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах.

Падаць заяву ў старэйшыя класы з указаннем не больш чым двух прадметаў, якія хацелася б вывучаць у профільным фармаце, можна з 12 чэрвеня па 10 жніўня.

Прыкладна такія ж патрабаванні будуць прад’яўляць і тым, хто застаецца вучыцца пасля 9 класа ў звычайнай школе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць