Ежа

Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг

Грыбны сезон у разгары. Што варта ведаць перад тым, як гатаваць стравы з грыбоў? Пра гэта выданню onet.pl расказала дыетолаг Катажына Сумец.

Часта кажуць, што грыбы дрэнна засвойваюцца і не маюць асаблівай харчовай вартасці. Насамрэч у гэтым прадукце шмат мінералаў, таму калі дадаць грыбы, напрыклад, у соус, можна і зрабіць яго смачнейшым, і атрымаць карысныя рэчывы.

Але грыбы сапраўды ператраўліваюцца цяжэй, чым іншыя прадукты. Такімі іх робіць хіцін — цэлюлозападобны полісахарыд, з якога складаецца клетачная сценка грыбоў.

Дыетолаг лічыць, што гэта ўсё ж такі не прычына адмаўляцца ад шампіньёнаў ды баравікоў, галоўнае — есці ўсе прадукты ў меру. Калі пасля грыбоў чалавек адчувае сябе нармальна, ў яго не баліць жывот і няма адчування цяжару, ён можа ласавацца імі і далей.

Ёсць і такія людзі, якім грыбы супрацьпаказаныя. Перш за ўсё, гэта тыя, хто мае на іх алергію, а таксама людзі з некаторымі захворваннямі стрававальнай сістэмы накшталт сіндрому раздражнёнага кішэчніка. Таксама грыбы не рэкамендуюць маленькім дзецям (прыкладна да трох гадоў), людзям з хваробамі нырак і печані, пажылым людзям і цяжарным жанчынам, бо грыбы могуць дрэнна засвойвацца і выклікаць дыскамфорт у кішэчніку.

Што да карысных рэчываў, то ў грыбах ёсць клятчатка, а таксама невялікая колькасць вітамінаў групы В і калію, жалеза, цынку, кальцыю і магнію. Але іх колькасць не такая вялікая, каб можна было лічыць грыбы добрай крыніцай гэтых мінералаў.

Дыетолаг расказвае, што грыбы трэба есці тэрмічна апрацаванымі, пажадана варанымі ці тушанымі, бо, калі яны прыгатаваныя іншым чынам, яны могуць горш засвойвацца. Дадавайце да грыбоў спецыі, якія палепшаць страваванне (маяран, чабор, размарын і кмін), і ўлічвайце, што калі разам з грыбамі ўжываць алкаголь, яны будуць засвойвацца яшчэ горш. Калі ў вас чуллівы страўнік, лепш за ўсё не есці грыбы з бабовымі ці з іншымі прадуктамі, якія выклікаюць метэарызм. І, па меркаванні дыетолага, найгоршы выбар — гэта грыбы, марынаваныя ў воцаце.

Таксама рэкамендуецца не купляць грыбы ў неправераных месцах, напрыклад, у прыдарожных гандляроў. Важна і тое, як вы захоўваеце грыбы: забяспечце да іх свабодны доступ паветра і не трымайце грыбы ў поліэтыленавым пакеце ці вядры, бо так яны вельмі хутка псуюцца.

Рэцэпт на выхадныя: запечаная паста з грыбамі і вяндлінай

Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым

У Канадзе зрабілі робата, які надта спраўна збірае грыбы

Каментары

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць