Здарэнні

Шатландскага актывіста чарнобыльскага руху асудзілі за сэксуальныя дамаганні

Былы кіраўнік арганізацыі скаўтаў Lochardil Scout Group, сакратар дабрачыннай ініцыятывы «Chernobyl Children Lifeline Сharity» ў шатляндзкім мястэчку Інвэрнэс Алан Уілсан асуджаны на чатыры гады за сэксуальны гвалт над трыма хлопчыкамі.

Як пішуць мясцовыя выданьні, гэтая навіна шакавала жыхароў невялікага гарадка. Інвэрнэс, які знаходзіцца за 260 км на поўнач ад Эдынбургу, дагэтуль меў зусім іншую рэпутацыю як у Шатляндыі, так і па‑за яе межамі. Адсюль паходзіць большасьць старажытных шатляндзскіх родаў. Інвэрнэс лічыцца радзімай аўсянкі, віскі, шатляндзкай дуды.

Апошнім часам сюды прыяжджаюць адпачыць у гарах пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы дзеці зь Беларусі. 65‑гадовы Алан Уілсан — адзін з арганізатараў такога адпачынку.

Як заявіла ў інтэрвію кампаніі ВВС галоўны выканаўчы дырэктар міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Chernobyl Childrens’ Project International» Эдзі Роўч, «бізнэсоўца Алана Ўілсана добра ведалі ў Інвэрнэсе дзякуючы яго ўдзелу ў чарнобыльскім дабрачынным руху. А ён выкарыстоўваў свой статус, каб уваходзіць у давер да бацькоў сваіх ахвяраў, і злоўжываў гэтым даверам».

Сам Алан Уілсан, які меў рэпутацыю добрага мужа і бацькі двух дзяцей, прызнаў пяць выстаўленых супраць яго абвінавачаньняў, якія тычыліся непрыстойных дзеяньняў і сэксуальнага гвалту ў дачыненьні да непаўналетніх хлопчыкаў. Усе гэтыя дзеці — з Інвэрнэсу. Як заявіў на судовым працэсе кіраўнік «Chernobyl Children Lifeline Charity», актывісты гэтай арганізацыі правялі ўласнае расьсьледаваньне і ўпэўненыя, што беларускія дзеці падобнага абыходжаньня не зазналі.

Трэба адзначыць, што скандал вакол непрыстойных дзеяньняў Алана Ўілсана — далёка ня першы з тых, якія закранулі міжнародны чарнобыльскі рух.

Пазалетась акружны суд Уотэрфорду (Ірляндыя) асудзіў 52‑гадовага чарнобыльскага валянтэра Джона Пэпарда на 18 месяцаў турмы за парнаграфічныя здымкі непаўналетніх дзяцей з Гомельшчыны і занёс яго ў сьпіс асобаў, за якімі павінны рэгулярна назіраць псыхолягі‑крыміналісты.

На пачатку гэтага месяца пракуратура Бадэн‑Вюртэмбэргу выставіла Ёргу Таўсу, 56‑гадоваму дэпутату Бундэстагу, добра вядомаму ў дабрачынных чарнобыльскіх колах Беларусі і Нямеччыны, абвінавачаньне ў захоўваньні і распаўсюджваньні дзіцячай парнаграфіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць