Грамадства11

У Белгазпрамбанку жорстка затрымалі з дзясятак інкасатараў, нібыта за абразу Лукашэнкі

Чытачы выдання «Зеркало» паведамілі, што 6 верасня ў Белгазпрамбанк прыходзілі сілавікі. Паводле інфармацыі некалькіх не звязаных адзін з адным крыніц, затрыманыя «10 або 11» супрацоўнікаў інкасатарскай службы. Большасць з іх цяпер нібыта знаходзіцца на Акрэсціна: яны атрымалі суткі.

Фота: сайт Белгазпрамбанка

«Затрымалі 11 чалавек, усе — інкасатары банка, — распавёў «Зеркалу» адзін з чытачоў. — Усіх абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і далі па 14 сутак.

Супрацоўнік Белгазпрамбанка таксама пацвердзіў: затрыманні інкасатараў былі.

«Некаторых затрымлівалі даволі жорстка. Аднаму нават зламалі плячо або руку — нібыта за аказанне супраціву. У саміх інкасатараў дома прайшлі ператрусы», — сказаў ён. За што затрымлівалі супрацоўнікаў, мужчына дакладна не ведае.

«У нас толькі ўрыўкавыя звесткі. Быццам бы за абразу Лукашэнкі ва ўнутраным чаце. Кажуць, хтосьці зліў іх перапіску».

Паводле звестак работніка банка, затрыманыя «10 або 11 чалавек», у тым ліку і начальнік службы інкасацыі.

«Цяпер яны на Акрэсціна, але кажуць, што імі ўжо цікавіцца СК, — дадае супрацоўнік.

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» 8 верасня паведамляў, што затрыманых больш — 14 чалавек.

Пра такую ж колькасць ён працягвае сцвярджаць і цяпер. Акрамя таго, па ягонай інфармацыі, сёння ў банку прайшла атэстацыя старшыні праўлення.

Каментары1

  • Страшна будзе
    09.09.2022
    Яго яшчэ чакаюць не тыя абразы

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць