Грамадства

Пачалі судзіць стрыечнага брата Паўла Латушкі і яшчэ двух палітвязняў

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы Анатоля Латушкі, Ліліі Ананян і Алены Маліноўскай. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома «Пагоні». Цяпер іх судзяць агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Палітвязняў затрымалі ноччу 31 студзеня за тое, што нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня». Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі. 

Згодна з версіяй абвінавачвання, яны неаднаразова на працягу 2021 года «пашкоджвалі з хуліганскіх памкненняў маёмасць некалькіх унітарных прадпрыемстваў на суму больш за тры тысячы рублёў, у тым ліку шляхам нанясення фарбавальных рэчываў, рознага роду надпісаў і малюнкаў» (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса); «перашкаджалі ажыццяўленню грамадзянамі права на ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шляхам вырабу і размяшчэння ў агульнадаступных месцах улётак, якія змяшчалі заклікі да зрыву і звесткі аб нібыта парушэннях у правядзенні рэферэндуму» (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса); «здзеку з дзяржаўнага сцяга шляхам спалення палотнішча ў снежні 2021 года і запісу гэтых дзеянняў на відэа з мэтай размяшчэння ў інтэрнэце» (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Таксама Анатолю Латушку інкрымінуюцца «незаконныя збор і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных асоб у сувязі з выкананнем імі грамадскага абавязку шляхам размяшчэння ў розных агульнадаступных месцах улётак, якія змяшчаюць даныя, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу пацярпелых» (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса); «актыўны ўдзел 18 кастрычніка 2020 года ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Падтрымайце палітзняволеных лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Алена Віктараўна Маліноўская, Анатоль Віктаравіч Латушка, Лілія Лернікаўна Ананян

Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць