Папа Францішак расказаў пра свой удзел у найбуйнейшым абмене палоннымі паміж Украінай і Расіяй
Папа Рымскі Францішак спрыяў найбуйнейшаму з пачатку поўнамаштабнай вайны абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай. Як паведамляе La Civiltà Cattolica, пра гэта Францішак расказаў падчас сустрэчы з езуітамі ў Казахстане яшчэ 15 верасня, але падрабязнасці размовы сталі вядомыя толькі цяпер.

«Да мяне прыязджалі некаторыя ўкраінскія пасланцы… Таксама прыбыў вайсковы начальнік, адказны за абмен палоннымі, зноў жа з рэлігійным дарадцам прэзідэнта Зяленскага. Гэтым разам мне прынеслі спіс з больш чым 300 зняволенымі. Яны прасілі мяне зрабіць нешта, каб правесці абмен.
Я адразу ж патэлефанаваў расійскаму амбасадару, каб даведацца, ці можна нешта зрабіць, ці можна паскорыць абмен палоннымі», — расказаў Францішак.
Ён таксама паўтарыў, што не раз асуджаў вайну Расіі супраць Украіны, нягледзячы на крытыку яго некаторых заяваў з гэтай нагоды.
«Я назваў уварванне ва Украіну непрымальнай, агіднай, бессэнсоўнай, варварскай, блюзнерскай агрэсіяй… Чытайце ўсе заявы!» — сказаў Папа.
«Ідзе вайна, і я лічу, што памылкова думаць, што гэта каўбойскі фільм, дзе ёсць добрыя і дрэнныя.
І таксама памылкова лічыць, што гэта вайна паміж Расіяй і Украінай, і ўсё. Не: гэта сусветная вайна», — выказаў меркаванне пантыфік.
Найбуйнейшы абмен палоннымі паміж Украінай і РФ адбыўся 21 верасня. З расійскага палону вярнуліся 215 абаронцаў Украіны. Іх абмянялі на кума Пуціна Віктара Медзвядчука і 55 расійскіх палонных.
-
Тандэм прэзідэнта Францыі і яго прэм'ер-міністра стаў самым непапулярным у сучаснай гісторыі краіны
-
У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася
-
Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам
Каментары
але нічога не перашкодзіла потым у Казахстан прыляцець