Грамадства

Лукашэнкаўскія СМІ перадрукоўваюць артыкул са знявагамі на адрас Урсулы фон дэр Ляен

Абразлівы артыкул прапагандыста Вадзіма Ялфімава, у якім той нібыта разважае пра палітычную сітуацыю ў Італіі і заадно палівае брудам старшыню Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен, надрукавала «СБ. Беларусь сёння» і апублікавала ў сябе выданне «Мінск-Навіны».

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: АР

«Як вядома, ёсць два тыпы гінеколагаў. Адны прыкладаюць намаганні, каб захаваць цяжарнасць і дапамагчы здаровым дзецям з'явіцца на свет, іншыя ж спецыялізуюцца на абортах. Адна назва, але дзве розныя, па сутнасці, нават супрацьлеглыя, прафесіі. Таксама вядома, што Урсула фон дэр Ляен, гэтая сухенькая маленькая жанчына на крывых ножках са знешнасцю доктара Менгеле, які змяніў пол, раней была гінеколагам. Доктар Менгеле таксама быў калісьці доктарам, але гэта не зрабіла яго міласэрным», — піша Ялфімаў.

Прапагандыст здзіўляецца, «якім чароўным чынам з такімі прафесійнымі навыкамі Урсула трапіла ў палітыку?»

«Наша Ніва» раней давала падрабязны адказ на гэтае пытанне.

Верніца і маці семярых дзяцей. Як самая ўплывовая жанчына ЕС абвяргае ўсе прыдумкі пра «дэградаваную Еўропу»

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць