Свет77

У расійскай Дзярждуме выявілі знікненне 1,5 мільёна камплектаў вайсковай формы 

Па словах члена камітэта Дзярждумы па абароне Андрэя Гурулёва, на пунктах прыёму асабістага складу павінна было захоўвацца паўтара мільёна камплектаў формы. На практыцы ж аказалася, што іх няма.

«Куды падзеліся паўтара мільёна камплектаў, якія захоўваліся на пунктах прыёму асабовага складу. Адкуль праблемы з формай? Гэта ніхто ніяк не збіраецца растлумачыць!», — заявіў Гурулёў у сваім тэлеграм-канале.

Дэпутат таксама раскрытыкаваў рашэнне перавесці на іншую працу былога намесніка міністра абароны Дзмітрыя Булгакава, які адказваў за забеспячэнне войскаў.

«Не трэба адпраўляць генерала Булгакава на іншую працу, трэба канкрэтна пытацца, куды, дзе і чаму так здарылася, што ў нас мабілізаваныя не атрымліваюць форму», — сказаў дэпутат.

Каментары7

  • Валянціна
    02.10.2022
    Бясформеннае бізабразіе, а не армія )
  • ЯНКА
    02.10.2022
    «Куды падзеліся?» Дык у сталічцы дзясяткі крамаў, якія гандлююць рознаю вайсковай формаю. Туды й здалі. :)
  • Яўген
    02.10.2022
    Всё ясно..., яна толькі на паперы йснавала

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы3

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы3

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць