Вызваленыя з палону камандзіры «Азова» сустрэліся ў Турцыі са сваімі сем'ямі ФОТА
Пра тое, што пяць камандзіраў «Азова», якія мусяць знаходзіцца да канца вайны ў Турцыі, сустрэліся са сваімі сем'ямі, паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

Пяцёра галоўных камандзіраў «Азова» былі абмененыя разам з 200 іншымі ўкраінскімі вайскоўцамі і 10 іншаземцамі, якія ваявалі на баку Украіны, 21 верасня. Але калі астатніх украінскіх палонных вярнулі ва Украіну, то гэтая пяцёрка апынулася на нейтральнай тэрыторыі, у Турцыі.


Пяць камандзіраў палка «Азоў», паводле дамоўленасцяў, будуць знаходзіцца там да канца баявых дзеянняў пад пратэкцыяй турэцкага лідара Таіпа Рэджэпа Эрдагана.



Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары