Свет99

Зяленскі назваў атачэнне Пуціна шчанюкамі

У інтэрв’ю нямецкаму ZDF Уладзімір Зяленскі назваў атачэнне Пуціна шчанюкамі і растлумачыў, чаму цывілізаваны свет адмяжоўваецца ад Расіі.

«Гэта важна, каб ён разумеў, што з ім ніхто не будзе гаварыць. Калі б рускае грамадства разумела, ну вы выбралі чалавека, які пагражае ўсім нам ядзернай зброяй. Ён захапіў Украіну. Таму трэба дакладна сказаць, паважаныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, у вас на чале чалавек, які кажа пра ядзерную зброю, пра прымяненне ядзернай зброі. Мы не можам з ёй размаўляць. І вы ўсе будзеце пакутаваць за гэта. І мы ізалюемся ад вас, таму што не хочам мець справу з тэрарызмам».

Зяленскі дадаў, што Украіна пагодзіцца на перамовы толькі тады, калі РФ будзе гатовая да дыялогу без пагроз і аўтаматаў, калі акупанты сыдуць з тэрыторыі Украіны і перастануць забіваць мірных людзей.

«Выбачайце мяне, яго (Пуціна) асяроддзе, яго шчанюкі — яны ж нават не сабакі — яны проста шчанюкі. Калі кожны з іх вып'е па 50 грамаў гарэлкі, і крычыць: «Мы заўтра выкарыстаем ядзерную зброю!» Што гэта наогул такое?» — сказаў прэзідэнт Украіны.

«Ён павінен баяцца — мы не павінны баяцца, не Еўропа павінна баяцца», — дадаў Зяленскі.

Каментары9

  • Скукотищааа
    13.10.2022
    "Боже, какой типаж! Браво, браво." ("Иван Васильевич меняет профессию")
  • Ганс Христиан Киплинг
    13.10.2022
    А ещё он называл тебя земляным червем!
  • !
    13.10.2022
    Болей таго, яны не проста шчанюкі - яны падваротныя бадзягі, гатовыя лізаць бот свайму крамлёўскаму гаспадару!

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Для Лукашэнкі паставілі трыбуну з кандыцыянерам на УНС9

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

Па МКАД ехаў грузавік, поўны мандарынаў1

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская7

У Азербайджане запатрабавалі пажыццёвае для былога прэм’ер-міністра Нагорнага Карабаха

СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі2

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў7

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы2

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць