Эканоміка22

Беларусы сталі захоўваць больш грошай на банкаўскіх рахунках

Пра тое, што беларусы актыўна папаўняюць рублёвыя і валютныя дэпазіты, сведчыць статыстыка Нацбанка адносна дынамікі шырокай грашовай масы за студзень — верасень.

Прадпрыемствы і грамадзяне ў верасні неслі ў банкі як беларускія рублі, так і валюту. У выпадку з нацыянальнай валютай у большай ступені прыток сродкаў фармавалі фізічныя асобы.

Так, сума рублёвых укладаў грамадзян на 1 кастрычніка склала амаль 6,07 млрд рублёў — плюс 126,2 млн да ўзроўню 1 верасня. Прыкладна такі ж прырост быў у жніўні. З улікам дэпазітаў у нацвалюце і каштоўных папер, выпушчаных банкамі, рублёвая грашовая маса павялічылася за мінулы месяц на 3,4% і склала амаль 28,217 млрд на 1 кастрычніка.

Валютныя ўклады за верасень выраслі на 3,3% — да 10,55 млрд даляраў. Ацэненыя ў беларускіх рублях, яны павялічыліся на 0,27% — да 26,178 млрд, хоць узроўню пачатку года пакуль не дасягнулі (мінус 6,7%).

У цэлым у верасні шырокая грашовая маса (наяўныя грошы ў абарачэнні і сродкі насельніцтва ды прадпрыемстваў на рахунках у банках) працягнула расці: калі ў жніўні яна дадала 390 млн рублёў, то за наступны месяц — ужо 1 млрд, дасягнуўшы сумы 55,24 млрд. Паказчык пачатку гэтага года перавышаны больш чым на 1,8%.

Наяўных грошай у абарачэнні за верасень стала больш амаль на 1,7% — 6,117 млрд рублёў, рост да пачатку года — плюс 29,6% (з 4,72 млрд рублёў).

Каментары2

  • падсвінак з крыніцы дзеда Трахіма
    14.10.2022
    Ну і навошта сюды цягнуць гэтыя лічбы? Вы іх як-небудзь праверылі? Яшчэ напішыце, што 80% за лукавага. Вельмі інфарматыўна.
  • циник
    14.10.2022
    Ахаххпха, ну скоро им покажут :))

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць