Свет1717

Краіны Балтыі, Польшча і Ірландыя выступаюць за тыя ж санкцыі ЕС супраць Беларусі, што і супраць Расіі

Еўрасаюз павінен увесці супраць Беларусі тыя ж санкцыі, што і супраць Расіі, мяркуюць польскія, прыбалтыйскія і ірландскія краіны, паведамляе «Польскае радыё».

Гэтыя краіны накіравалі ў Еўракамісію праект сваіх прапаноў па дзявятым пакеце абмежаванняў у дачыненні да Расіі і санкцый супраць рэжыму ў Мінску. Гаворка ідзе аб сінхранізацыі санкцый, накладзеных на Расію і Беларусь. Гэтая тэма абмяркоўваецца ў Брусэлі ўжо даўно.

На думку дыпламатаў ЕС, з якімі гутарыла карэспандэнтка «Польскага радыё», мэты дзве. Па-першае, як мага мацней нанесці ўдар па беларускай эканоміцы і прымусіць рэжым у Мінску спыніць дапамогу Маскве ў вайне на Украіне, а па-другое — каб расейцы не спрабавалі абысці санкцыі. Пытанне ў тым, ці будзе аднадушная згода ўсіх краін пасля нядаўніх паведамленняў аб тым, што Расія атакавала грамадзянскія аб'екты ва Украіне, выкарыстоўваючы беларускія базы.

Калі ж гаворка ідзе аб прапановах аб новых санкцыях супраць Масквы, то сярод іх, у прыватнасці, забарона на імпарт алмазаў з Расіі, забарона на выкарыстанне антывіруснага праграмнага забеспячэння Kaspersky на тэрыторыі ЕС і забарона на продаж расейцам нерухомасці. Гэта санкцыі, якія падчас перамоваў па восьмым пакеце абмежаванняў былі знятыя з яго. Акрамя таго, пяцёрка краін зноў запатрабавала выключыць з глабальнай сістэмы фінансавых разлікаў SWIFT усе расійскія банкі, увесці санкцыі ў дачыненні да атамнай энергетыкі, накласці абмежаванні на дадатковыя паслугі.

Каментары17

  • анты-антысвета
    15.10.2022
    антисвета, ваш “лэпсгы” сусед на ўсходзе. Вось туды і скажыце дзякуй разам з вашым калгаснікам, што загнаў Беларусь у рашысцкую клааку.
  • Л
    15.10.2022
    Все логично - Беларусь идёт прицепом с рф из-за помощи и соучастия в агрессии против Украины. Плюс санкции будут синхронно вводится против двух режимов, чтобы не было лазеек их обойти.
  • 1234
    15.10.2022
    антисвета, чтобы у вас не было таких вопросов почему вводят разнозначные санкции - почитайте соседнюю новость как в РБ встречают рашистов с хлебом-солью и оркестром, почитайте как с территории РБ было выпущено более 700 ракет по Украине, как РБ помогает и способствует российской агрессии.

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць