У Баранавічах закрылі краму з нацыянальнай сімволікай «Росквіт», а яе гаспадару прысудзілі «суткі»
Гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай Юры Казакевіч быў затрыманы 14 кастрычніка і атрымаў трое сутак.

За дзень да гэтага на праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся допіс пра тое, што «ў краме «Росквіт» гандлююць забароненай паліцэйскай сімволікай».
Як стала вядома праваабаронцам, мужчына выйшаў на волю з ІЧУ — яму прысудзілі трое сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Пакуль Казакевіч знаходзіўся за кратамі, адміністрацыя гандлёвага цэнтру завесіла ўваход у краму — вядома, што ім «настойліва раілі» зрабіць так, каб крама больш не працавала.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары