Грамадства55

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай

Перад Калядамі Нэлі Ваданосава перанесла цяжкі інсульт і трапіла ў бальніцу. Пару дзён таму яе дачка, вядучая Кацярына Ваданосава, напісала, што ў маці пачалася агонія.

Нэлі Ваданосава. Фота: фэйсбук

Позна ўвечары 1 студзеня вядоўца паведаміла, што маці не стала.

«34 гады мая мама чакала сустрэчы з маім татам. Спадзяюся, яны ўжо разам. А я цяпер круглая сірата. Мама памерла», — напісала ў фэйсбуку Кацярына Ваданосава.

23 снежня ў мамы Кацярыны Нэлі ў Беластоку здарыўся інсульт. Жанчыну паралізавала, яна не прыходзіла ў прытомнасць. Дактары аператыўна прыехалі, адвезлі ў шпіталь, правялі аперацыю. «Палова яе мозгу залітая крывёй. Гэта незваротна», — апісвала сітуацыю Кацярына.

У гэты час высветлілася, што Упраўленне па справах іншаземцаў не ўнесла пажылую жанчыну ў базу застрахаваных. Кацярына тады выказала асцярогу, што рахунак за аперацыю і іншыя медыцынскія маніпуляцыі можа скласці ад дзясяткаў да сотняў тысяч злотых. Пасля гэтага хутка быў сабраны дабрачынны збор на «Байсоле» на €15 000.

Маці тэлевядоўцы больш за год таму выехала з Беларусі праз ціск з боку КДБ і падалася на міжнародную абарону. Апошнім часам яна жыла разам з сям’ёй дачкі ў Беластоку.

Увосень польская памежная служба прыняла пастанову аб яе дэпартацыі ў Літву праз бюракратычныя непаразуменні: улады не ўлічылі, што справа аб міжнароднай абароне яшчэ разглядалася і быў прызначаны суд. Пазней дэпартацыю адмянілі.

Прычынай пагрозы высылкі стала тое, што жанчына прыехала ў Польшчу з літоўскай візай. Гэта звязана з так званым Дублінскім рэгламентам, які вызначае, якая краіна нясе адказнасць за разгляд хадайніцтва аб прытулку або міжнароднай ахове.

Каментары5

  • Мярзотнікам
    02.01.2026
    Хай усё жыццё аўкаецца тым еўрабюракратам, якія так паставіліся да беларускі, выпіхваючы яе з адной краіны ў іншую, падрываючы і без таго слабое здароўе бедный жанчыны. Гарыце ў адзе!
  • Так
    02.01.2026
    Мярзотнікам, а потым яшчэ грошы з сям'і выкачваюць на медпаслугі, якія ўжо нічым не дапамогуць, замест таго, каб адключыць ужо памерлага чалавека ад медыцынскай апаратуры і спыніць здзекі з цела і пакуты членаў сям'і, якія вымушаныя назіраць за шматдзённай агоніяй.
  • Я ў жаху
    02.01.2026
    Сітуацыя жудасная. Міграцыйную службу — пад суд. Як і медыкаў, што не дазвалялі Кацярыне быць апошні час з маці.

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць