Грамадства

Запусціўся каталог беларускіх падкастаў Belarus Podcast Hub

Ад сёння запрацаваў сайт пра беларускую падкаст-сферу Belarus Podcast Hub. Ён створаны як для аматараў аўдыяльных медыя, якія змогуць знайсці ладную колькасць беларускіх падкастаў, сабраных у адным каталозе, так і для вытворцаў аўдыяшоу. Для апошніх на сайце прадстаўлены блок артыкулаў і навін пра падкаст-індустрыю. Там можна будзе пачытаць пра абсталяванне і тэхнічныя рэчы, сусветныя трэнды і сакрэты падкаставых наратываў, а таксама гутаркі з вытворцамі беларускіх падкастаў.

Belarus Podcast Hub запусцілі Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук, вядомыя таксама як стваральнікі кам’юніці-радыёстанцыі Radio Plato. 

«Па прафесійнай частцы мы самі стала займаемся прадакшнам падкастаў і бачым, як падкастарскае асяроддзе Беларусі шырыцца і насычаецца, — кажуць яны. — У сеціве можна знайсці падкасты пра гісторыю, мову, ментальнае здароўе, IT, аўдыёгіды, паблік-токі і іншае. Але агульную карціну скласці складана: падкасты раскіданыя па ўласных профілях і шукаць іх даволі цяжка. Таму мы вырашылі задаволіць гэтую патрэбу.

З іншага боку, падчас працы над Radio Plato мы зразумелі, што справы ідуць добра ў тым асяроддзі, дзе існуе моцнае і спрыяльнае кам’юніці. Таму гэты праект накіраваны на яго фасілітацыю і падтрымку. Наша мэта — узмацніць падкастарскае кам’юніці Беларусі, таму што мы самі з’яўляемся яго часткай».

Павел Кірпікаў і Аляксандр Карняйчук

Сайт дасяжны па спасылцы

Калі вы з’яўляецеся вытворцай падкастаў і вашага шоу няма ў каталозе Belarus Podcast Hub або калі звесткі пра ваш падкаст пададзеныя некарэктна, смела пішыце на пошту — editors@belaruspodcasthub.com. Таксама стваральнікі падкастаў запрашаюцца ў Discord праекта, дзе можна будзе абменьвацца вопытам і лайфхакамі, а таксама ладзіць калабарацыі паміж падкастамі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж138

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска2

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць