Свет1717

Былога лідара Кітая Ху Цзіньтаа вывелі пад рукі з прэзідыума на з'ездзе КПК

Былы лідар Кітая Ху Цзіньтаа, які сядзеў у прэзідыуме з'езда Камуністычнай партыі Кітая, быў пад рукі выведзены з залы. Мяркуючы па відэакадрах, для 79-гадовага Ху гэта стала нечаканасцю, і ён спачатку не хацеў пакідаць сваё месца, піша Бі-бі-сі.

Пра прычыны здарэння не паведамляецца.

Ху Цзіньтаа займаў месца ў прэзідыуме побач з цяперашнім лідэрам краіны Сі Цзіньпінам. Калі Ху Цзіньтаа ўсё ж выйшаў з Прэзідыума, ён нешта сказаў Сі, і той кіўнуў яму ў адказ. Пасля гэтага былога кіраўніка Кітая вывелі з залы пасяджэнняў.

На цырымоніі закрыцця з'езда месца Ху Цзіньтаа побач з лідарам краіны заставалася пустым.

Пасля з'езда Камуністычнай партыі Кітая, які праходзіць з 16 па 22 кастрычніка, Сі Цзіньпіна абралі на чарговы пяцігадовы тэрмін лідара партыі і краіны.

Каментары17

  • Мінак
    22.10.2022
    Сонца на партыйным небасхіле можа быць толькі адно
  • не такі як ёсць
    22.10.2022
    Гляньце на твары двух старых сяброў партыі камуняк справа ад новага імператара і злева ад яго і ўсе стане на свае месцы. Сі ўключыў рэжым ліквідацыі Кітая, ці проста баіцца не паспець на трэцюю сусветную вайну?
  • даведка
    22.10.2022
    Си оказалось легче выпроводить Ху Цзиньтао из президиума съезда Компартии, чем Нэнси Пелоси с Тайваня.

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць