Грамадства

Жыхары Сельгаспасёлку пратэстуюць супраць зносу

Болей за сто жыхароў менскага Сельгаспасёлку правялі сход, на якім абралі ініцыятыўную групу па стварэньні камітэту самакіраваньня.

Уладальнікаў прыватных дамоў абураюць пляны гарадзкі уладаў, паводле якіх прыватныя дамы на тэрыторыі Сельгаспасёлку будуць зьнесеныя, а жыхароў адселяць у шматкватэрныя панэльныя дамы.

Якая фірма атрымала замову на будаваньне камэрцыйная жыльля на месцы прыватных дамоў, людзям нават не кажуць.

«У Драздах і вакол Цнянскага вадасховішча катэджы будаваць можна, а нас дык трэба зносіць! Але мы хочам тут жыць, і нарэшце памерці таксама тут, як нашы бацькі», – заявіў жыхар Сельгаспасёлку Андрэй Пап.

«Пад гэтым раёнам разьмешчаныя пласты падземных водаў, якімі карыстаецца некалькі раёнаў гораду. Калі тут пабудуюць шматпавярховыя дамы, гэта цалкам зьнішчыць водазабор «Навінкі», – мяркуе удзельнік сходу, былы супрацоўнік Акадэміі навук Леанід Вялічка.

Прадстаўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка, які таксама браў удзел у сходзе, заявіў: «Сельгаспасёлак» пачалі будаваць у 1945 годзе. Тут дамы будавалі простыя людзі, працай якіх аднаўляўся пасьляваенны Менск.

Гэтым людзям камуністычная ўлада не давала кватэры ў дамах у цэнтры, потым ім забаранілі атрымаць ва ўласнасьць зямлю пад уласнымі дамамі, а зараз наогул выганяюць з дамоў».

Сход агульным галасаваньнем ухваліў зварот, у якім патрабуецца наладзіць грамадзкае абмеркаваньне праекту генэральнага пляну гораду. У плянах ініцыятыўнай групы – дамагацца правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму адносна зносу прыватнага сэктару.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна6

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА68

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць