Грамадства55

«Прыязджайце, будзем арыштоўваць». Што вядома пра справу супраць гродзенскіх школьнікаў, якія спрабавалі патушыць Вечны агонь

У Гродне двое падлеткаў паспрабавалі патушыць Вечны агонь, а супраць іх распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства, здзейсненае групай асоб») і паказальна затрымалі ў актавай зале школы. Да суда іх змясцілі ў СІЗА. Тэлеканал «Белсат» паразмаўляў са знаёмым сям’і аднаго са школьнікаў і даведаўся, як адбывалася затрыманне хлопцаў і колькі яны прабудуць пад арыштам.

Хлопец залівае газіроўкай Вечны агонь у парку Жылібера. Гродна, 15 кастрычніка 2022 года. Скрыншот з відэа: Зваротны бок / Telegram

На мінулым тыдні праўладны тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, паведаміў, што ў Гродне затрымалі школьнікаў 14 і 15 гадоў. Сцвярджаецца, што яны 15 кастрычніка пагасілі газіроўкай Вечны агонь на брацкай магіле савецкіх вайскоўцаў і партызанаў у парку Жылібера, а пасля нібыта выклалі ў інтэрнэт відэазапіс. Далей быццам бы міліцыянты заўважылі відэа, затрымалі хлопцаў і змясцілі іх у ізалятар. Але насамрэч усё было не зусім так.

Як распавёў «Белсату» знаёмы сям’і аднаго з затрыманых, першапачаткова міліцыя забрала падлетка з урокаў раніцай 21 кастрычніка ў іншай справе: «Забралі, бо ў іх нейкая бойка з хлопцамі адбылася, і яго ўзялі, каб паказанні ўзяць. Потым міліцыянты пачалі правяраць тэлефон, і там было гэтае відэа».

Пазней сілавікі пераслалі гэтае відэа сабе, і ўжо потым яно трапіла ў інтэрнэт, але самі падлеткі нічога не выкладалі. У допісе праўладнага тэлеграм-канала пазначана, што падлеткі нібыта самі выклалі відэа ў інтэрнэт: «Адзін з іх заліў напоем агонь на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў, другі зняў на мабільнік і выклаў у сетку».

Спачатку падлеткаў даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна з нагоды бойкі, а калі міліцыянты знайшлі відэа — забыліся пра бойку і адвезлі іх у РАУС Ленінскага раёна.

Да школьнікаў паспелі прыехаць бацькі, яны прысутнічалі на допыце разам з затрыманымі хлопцамі. Пасля допыту бацькі былі ўпэўненыя, што дзяцей адпусцяць дадому, але сілавікі вырашылі затрымаць тых на 72 гадзіны і павезлі ў ізалятар. У гэты час бацькам не паведамлялі, як пачуваюцца іх дзеці, не давалі звязвацца з імі. Толькі 24 кастрычніка патэлефанавалі і сказалі, што вырашылі арыштаваць падлеткаў на больш доўгі тэрмін — да суда.

«Гэтыя тры дні мы наогул не ведалі, дзе і як яны былі, ні тэлефона не далі, ні адвакатаў, нікога. Следчы нічога не казаў. Толькі потым, у панядзелак, патэлефанавалі і сказалі: «Прыязджайце, будзем арыштоўваць». Да гэтага наогул не ведалі, што з імі і дзе яны будуць», — распавядае знаёмы сям’і.

Сілавікі, ужо затрымаўшы падлеткаў, вырашылі зладзіць іх паказальнае затрыманне ў школе. У праўладным тэлеграм-канале тады напісалі: «Хайпажорам арганізавалі хвіліну славы па месцы вучобы. Школьнікам распавялі пра «подзвіг» іх таварышаў і адказнасць за падобныя «прыколы». Весела і смешна ўжо нікому не было».

«Усе ў шоку ад таго, што зладзілі гэтую паказуху. Дзяцей яны не правучылі, а толькі больш узлавалі. Дзеці ўвесь дзень потым плакалі хадзілі, перажывалі за хлопцаў», — дзеліцца знаёмы сям’і.

Адміністрацыя школы цяпер таксама спрабуе дапамагчы затрыманаму школьніку.

Усяго ў тым інцыдэнце ўдзельнічалі чатыры падлеткі, аднаму з іх 13 гадоў — ён праходзіць у якасці сведкі. У той вечар хлопцы вярталіся з дыскатэкі, па дарозе зайшлі ў краму і пасля пайшлі праз парк, дзе і быў Вечны агонь. На апублікаваным відэа бачна, што хлопцы спрачаюцца, ці магчыма пагасіць агонь, аператар падбухторвае хлопца з бутэлькай паспрабаваць гэта зрабіць. Выказванняў пра тых, каму прысвечаны Вечны агонь, на відэа не чуваць. Ці быў пашкоджаны Вечны агонь газіроўкай, не паведамляецца.

«Я разумею [жаданне] пакараць, але не гэтак жа. Яны ж нават не ўсведамляюць, не зразумелі, што гэты агонь азначае, і толкам не разумеюць. Побач ішлі і зачапіліся за яго, потым спалохаліся і ўцяклі. Я не апраўдваю, але ж гэта ўсё па дурасці зрабілі. Яны нават не ведалі і не думалі, што ён можа патухнуць, не збіраліся яго тушыць. Нават спрачаліся паміж сабой, што ён не можа патухнуць», — кажа знаёмы сям’і.

Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу за «злоснае (групавое) хуліганства» — паводле арт. 339 КК РБ. Паводле часткі 2 («групай асоб») школьнікаў могуць пакараць арыштам, абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Адказнасць за гэты артыкул наступае з 14 гадоў.

Цяпер затрыманыя застаюцца ў СІЗА да суда. Родным казалі, што справу будуць расследаваць два месяцы, але з іншых крыніцаў вядома, што следчыя будуць весці яе тры месяцы. «Мы нічога не ведаем пра гэта. Што следчыя збіраюцца высвятляць тры месяцы, незразумела», — каментуе знаёмы сям’і аднаго з хлопцаў.

Родныя ўжо змаглі перадаць затрыманым падлеткам харчы і цёплыя рэчы, але пагаварыць або пабачыцца з імі да суда яны не змогуць.

Чытайце таксама:

У гродзенскай школе зладзілі паказальнае затрыманне падлеткаў, якія залілі Вечны агонь

У Гродне школьнікі патушылі Вечны агонь і знялі гэта на відэа

Каментары5

  • Правда
    28.10.2022
    Злы, проблема в том, что эти бандиты во власти делают бандитов из совсем ещё детей. Вот это страшно - они хватают отступившихся подростков, чтобы сделать из них преступников. Поломанные жизни...
  • Мойша
    28.10.2022
    Усе гэтыя агні варта пагасіць, каб знішчыць усялякі напамін пра савок!
  • даведка
    28.10.2022
    Власть не простит детям дерзкий поступок, совершённый возле облисполкома с кабинетом Караева, УВД, УКГБ.

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць